Брэсцкі манетны двор

Брэсцкі манетны двор — адзін з цэнтраў манетнай вытворчасці ў Рэчы Паспалітай. Створаны ў Брэсце ў час грашовай рэформы 16591666 для выпуску меднага соліда (барацінкі) згодна з пастановай Варшаўскага сейма ад 22 сакавіка 1659. Працаваў з 4 снежня 1665 да 16 снежня 1666 на падставе віленскага пагаднення ад 6 чэрвеня 1665 паміж прадстаўніком земскага скарбу ВКЛ і кіраўніком двара А. М. Бандарэлі. За час працы двор выбіў каля 241 млн медных солідаў на суму 2 674 268 злотых 10 грошаў.

Соліды

правіць

На аверсе бюст Яна II Казіміра Вазы, пад якім ініцыялы TLB (арандатара меднага двара). На рэверсе герб ВКЛ — Пагоня, пад ім манаграма І. К. Кіршэнштэйна. Соліды брэсцкага двара падобныя на медныя соліды Віленскага меднага двара. Ёсць меркаванне, што большая частка тыражу мае адметныя рысы: шчыт з вострым вуглом, малая манаграма, палеаграфічныя асаблівасці.

Літаратура

правіць