Будынак Баранавіцкага чыгуначнага вакзала

Будынак Баранавіцкага чыгуначнага вакзала — будынак на станцыі Баранавічы-Палескія ў горадзе Баранавічы Брэсцкай вобласці. Размешчаны на Прывакзальнай плошчы, па адрасе вуліцы Фралянкова, 13.

Славутасць
Будынак Баранавіцкага чыгуначнага вакзала
53°07′46″ пн. ш. 26°02′34″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата пабудовы 1947 год
Map

Пабудаваны ў 1947 годзе. Уваходзіць у комплекс адміністрацыйна-транспартнага цэнтра, размешчанага ў паўднёва-ўсходняй частцы горада[1].

Архітэктура

правіць

Кампазіцыйная дамінанта прывакзальнай плошчы. Сіметрычны П-падобны ў плане цагляны будынак складаецца з цэнтральнай 2-павярховай часткі і двух 3-павярховых крылаў. У цэнтральнай частцы — галоўны ўваход, вестыбюль, які аб’ядноўвае 1-ы і 2-і паверхі. Абапал вестыбюля касавыя залы, рэстаран на 1-м паверсе і залы чакання на 2-м паверсе. У бакавых крылах размешчаны службовыя і дапаможныя памяшканні, гасцініца. У архітэктурным вырашэнні фасадаў і інтэр’ераў выкарыстаны дэкаратыўныя элементы класічнай спадчыны; архітэктурным акцэнтам кампазіцыі галоўнага фасада з’яўляецца своеасаблівы порцік з 2 парамі падвойных трохчвэртных калон іанічнага ордара. Трохвугольны франтон порціка з арачнай нішай дэкарыраваны архівольтам і барэльефам на тэму працы. Вестыбюль і залы аформлены ляпнымі дэталямі і размалёўкамі (арх. Б. Борман, мастакі П. Дурчын, Я. Раздзялоўская)[1].

Зноскі

  1. а б А. А. Мазоль. Баранавіцкага чыгуначнага вакзала будынак // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. А капэла — Габелен. — 727 с. — 10 000 экз.

Літаратура

правіць
  • А. А. Мазоль. Баранавіцкага чыгуначнага вакзала будынак // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. А капэла — Габелен. — 727 с. — 10 000 экз.