Калон (ісп.: Colón) — востраў у Карыбскім моры, найбуйнейшы ў групе Бокас-дэль-Тора. Уваходзіць у склад Панамы. На востраве Калон знаходзіцца горад Бокас-дэль-Тора, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Бокас-дэль-Тора. Плошча вострава - 61 км². Насельніцтва - 7480 чал. (2010 г.)

Калон
ісп. Colón
Isla Colón La Mochila.jpg
Выгляд з паветра
Характарыстыкі
Плошча61 км²
Насельніцтва7 480 чал.
Шчыльнасць насельніцтва122,62 чал./км²
Размяшчэнне
9°20′08″ пн. ш. 82°15′07″ з. д.HGЯO
Архіпелагархіпелаг Бокас-дэль-Тора
АкваторыяКарыбскае мора
Краіна
Калон (Панама)
Калон
Калон

ГеаграфіяПравіць

Востраў Калон месціцца ў паўднёва-заходняй частцы Карыбскага мора ў 260 км на захад ад горада Панама. Аддзелены вузкім пралівам (427 км) ад кантынентальнай часткі Цэнтральнай Амерыкі. Берагі перарэзаны шматлікімі бухтамі. Паверхня нізкая (3 м). На паўднёвым усходзе вылучаецца паўвостраў, злучаны з астатняй астраўной тэрыторыяй кароткім перасмыкам (150 м). На паўвостраве знаходзяцца аэрапорт і горад Бокас-дэль-Тора.

Востраў сфарміраваны асадкавымі пародамі — глінай, вапнякамі, рачным глеям. Большая частка пакрыта дажджавымі лясамі. На ўзбярэжжы — бананавыя і какосавыя плантацыі. Клімат трапічны вільготны. Улетку магчымы ўраганы.

ГісторыяПравіць

Востраў вядомы з 1502 г. Быў населены ў першай палове XIX ст. выхадцамі з ЗША і Ямайкі, якія прыбывалі разам з рабамі, стваралі плантацыі, займаліся рыбалоўствам і гандлем. Рабства адменена ў 1855 г. З канца XIX ст. на востраве развіваецца вытворчасць бананаў. З 1903 г. у складзе Панамы.

ЭканомікаПравіць

Востраў Калон — найбольш населеная частка архіпелага Бокас-дэль-Тора. Асноўныя галіны эканомікісельская гаспадарка і турызм. На паўднёвым захадзе вострава дзейнічаюць марскі порт і аэрапорт.

СпасылкіПравіць