Будынак Белпобыттэхпраекта
Мінск
Будынак інстытута Белпобыттэхпраекта — дваццаціпавярховы будынак у Мінску, размешчаны па адрасе вул. Мельнікайтэ № 2. Вышынная дамінанта Юбілейнай плошчы.
Будынак | |
Будынак інстытута Белпобыттэхпраекта | |
---|---|
![]() | |
53°54′21″ пн. ш. 27°32′33″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Мінск |
Архітэктар | П. Кракалёў, В. Алейнікава |
Дата заснавання | 1982 |
Будаўніцтва | 1976—1982 гады |
Пабудаваны ў 1976—1982 гг. паводле практа архітэктураў П. Кракалёва і В. Алейнікавай у ансамблі з шасціпавярховым Домам мод-2 (вул. Мельнікайтэ № 4), з якім аб'яднаны на ўзроўні трэцяга паверху крылом.

Будынак інстытута Белпобыттэхпраекта пабудаваны на каркаснай аснове з выкарыстаннем керамзітабетонных панелей у выглядзе кесонаў, якія ўзбагачаюць пластыку фасадаў. На ўзроўні дзявятага паверху рытм аконных праёмаў перарваны стужкай балконаў. Памяшканні аб'яднаныя калідорам, у цэнтры якога ліфтавы вузел. На другім паверсе ўваход у круглую ў плане канферэнц-залу, вырашаную амфітэатрам.
Літаратура
правіць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.