Будынак сярэдняй школы № 4

помнік архітэктуры ў Мінску на вуліцы Чырвонаармейскай
(Пасля перасылкі з Будынак школы імя Кірава)

Буды́нак сярэ́дняй шко́лы імя́ С. М. Кі́рава — збудаванне ў Мінску, якое месціцца на вуліцы Чырвонаармейскай, 11. Пабудаваны ў 1936 годзе з цэглы (архітэктар Герасім Якушка) у стылі постканструктывізму[1].

Славутасць
Будынак сярэдняй школы № 4
2019 г.
2019 г.
53°54′01″ пн. ш. 27°34′03″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль постканструктывізм[d]
Архітэктар Герасім Васілевіч Якушка
Дата заснавання 1936
Дата пабудовы 1936 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000270шыфр 713Г000270
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

У сярэдзіне 1930-х гадоў ў БССР ажыццяўлялася паскоранае і пашыранае будаўніцтва, якое характарызавалася пошукам новых архітэктурна-планіровачных вырашэнняў. Будынак школы імя Кірава ёсць адным з прыкладаў такіх пошукаў.

 
Познесавецкая прыбудова па вул. Кірава

У 1979 годзе крыло, што выходзіць на вуліцу Кірава, было падоўжанае. Да асноўнага прыбудаваны новы 6-павярховы корпус (архітэктары Віктар Карака і Вячаслаў Шалкоўскі), дзе размясціліся фізкультурны і актавы залы, басейн.

Архітэктура правіць

Чатырохпавярховы Г-падобны ў плане будынак. Вуглавая частка выступае паўкруглым эркерам з каланадай на ўзроўні 2-га і 3-га паверхаў і галоўным уваходам. Рэзкае паніжэнне рэльефу па вуліцы Кірава абумовіла патрэбнасць цокальнага паверха, дзе былі размешчаныя майстэрні, гаспадарчыя памяшканні. Планіроўка калідорная з аднабаковым размяшчэннем памяшканняў. Тры лесвічныя клеткі па тарцах і ў цэнтральнай частцы будынка даюць сувязь паміж паверхамі.

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Шамрук, А. С. Архитектура Беларуси ХХ — начала ХХІ в.: эволюция стилей и художественных концепций. — Минск: Белорусская наука, 2007. — 335 с.: илл. ISBN 978-985-08-0868-4

Літаратура правіць

Спасылкі правіць