Вячаслаў Мікалаевіч Шалкоўскі

Вячаслаў Мікалаевіч Шалкоўскі (нар. 8 студзеня 1954, ст. Вайнёдэ, Ліепайскі раён, Латвійская ССР) — беларускі архітэктар.

Вячаслаў Мікалаевіч Шалкоўскі
Дата нараджэння 8 студзеня 1954(1954-01-08) (70 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія

правіць

Скончыў у 1976 годзе Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Архітэктура» (выкладчыкі І. А. Іода, Э. М. Кірыенка, В. І. Кожар)[1]. З 1976 года — архітэктар, старшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў БелНДІПгорадабудаўніцтва[2].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года. Пражывае ў г. Мінск[2].

Творчасць

правіць
 
Прыбудова да школы № 4

Асноўныя працы: гасцініца маладзёжнага турызму ў Брэсце (1980), прафілакторый у Гродне (1982), індывідуальныя жылыя дамы па вул. Ульянаўскай у Бабруйску (1984); у аўтарскім калектыве: будынак кінатэатра з кафэ і танцзалай у Наваполацку (1976), пансіянат «Крылова» ў Мінскім раёне (1983), аб’екты гандлю і сацкультбыту ў новых жылых раёнах АЦЭЦ і «Аэрапорт-2» у Мінску (1985)[2], рэканструкцыя з прыбудовай СШ № 4 у г. Мінску (1976—1979; сааўтар В. І. Карака); вытворчы будынак «БелНДІПгорадабудаўніцтва» ў г. Мінску (1988—1994; сааўтар Ю. В. Шпіт); рэканструкцыя памежнага пераходу «Варшаўскі мост» у г. Брэсце (1999—2003; сааўтары В. П. Іўлічаў, А. І. Нічкасаў); жылы комплекс па вул. Вясёлкавай, Ціміразева ў г. Мінску (1999—2007; сааўтар А. Філімонаў).

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны Дыпломам лаўрэата Нацыянальнага фестывалю архітэктуры «Гомель 2003» за аб’ект «Рэканструкцыя памежнага пераходу „Варшаўскі мост“ у г. Брэсце».

Зноскі

  1. Шелковский Вячеслав Николаевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  2. а б в Шелковский Вячеслав Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура

правіць
  • Шелковский Вячеслав Николаевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Шелковский Вячеслав Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)