«Булат-Батыр» — савецкі нямы мастацкі фільм (іншая назва «Пугачоўшчына»), зняты рэжысёрам Юрыем Тарычам. Экранізацыя твора Абдрахмана Шакірава. Выйшаў на экраны 10 красавіка 1928 года.

Булат-БатырM:
Постар фільма
Афіша фільма «Булат-батыр», 1928, на дзвюх мовах (руская і татарская).
Жанр нямое кіно
Рэжысёр
У галоўных
ролях
Працягласць 81 хв.[2]
Краіна
Мова татарская мова
Год 10 красавіка 1928[1]
IMDb ID 0017715
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сюжэт правіць

Дзеянне фільма адбываецца ў XVIII стагоддзі падчас Пугачоўскага бунта. Спрабуючы сілай звярнуць мясцовае насельніцтва ў праваслаўе, манахі і салдаты ўрываюцца ў невялікае татарскае сяло, жыхары якога святкуюць традыцыйнае свята пачатку ворыва. Сяляне даюць адпор прышэльцам. Жонка селяніна Булата гіне, а сына Асфана вязуць у невядомым кірунку.

Праз 15 гадоў Булат, адважны абаронца беднякоў, набывае шырокую вядомасць. Ва ўсім яму дапамагае сын Асма, родны брат Асфана. Іншы сын Асфан, выхаваны набліжанымі князя Рыгора Пацёмкіна, становіцца прапаршчыкам і накіроўваецца на чале карнага атрада на ўціхамірванне паўстаўшых сялян роднага сяла.

У ролях правіць

Акцёр Роля
Васіль Яраслаўцаў Булат Батыр Булат Батыр
Ада Войцік[ru] Асма Асма
Іван Клюквін[ru] Асфан Асфан
Сяргей Барысаў Пугачоў Пугачоў
Мікалай Вітаўтаў Дзяржавін Дзяржавін
Эдуард Кульганек Пацёмкін Пацёмкін
Навум Рагожын[ru] фон Каніц фон Каніц
Галіна Краўчанка[ru] Алена фон Брандт Алена фон Брандт
Іван Арканаў Сулейман Мурза Сулейман Мурза
Аляксандр Жукаў[ru] Цімур Цімур
Барыс Юрцаў[ru] Мурат Мурат
Мсціслаў Кацельнікаў Белабародаў Белабародаў , пасол Пугачова
Таццяна Барышава[ru] геній перамогі
Іван Кедраў эпізод
Каюм Пазнякоў уцякач
Леў Іваноў Каюм Каюм

Водгукі правіць

Адзін з нямногіх фільмаў, знятых пра татараў. Вядома, што пасля прэм’еры ў Германіі нейкі белаэмігрант Антонаў-Іваноў паспрабаваў спаліць копію фільма ў кінатэатры «Канкордыя» ў знак пратэсту супраць «бальшавіцкай прапаганды».

Фільм атрымаў станоўчы водгук ад The New York Times, у якім утрымлівалася пахвала за аўтэнтычную атмасферу, дэкарацыі і здымкі.

Над фільмам працавалі правіць

Заўвагі правіць

Спасылкі правіць