Буцэ́вічы[1] (трансліт.: Bucevičy, руск.: Буцевичи) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Юзуфоўскага сельсавета.

Вёска
Буцэвічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Паштовыя індэксы
223045
Аўтамабільны код
5
СААТА
6236882011
Буцэвічы на карце Беларусі ±
Буцэвічы (Беларусь)
Буцэвічы
Буцэвічы (Мінская вобласць)
Буцэвічы

Гісторыя правіць

Да 1863 г. маёнтак Буцэвічы належаў шляхціцам Лапіцкім — ім кіраваў, трымаючы гаспадарку на высокім узроўні, Юліян Янавіч Лапіцкі (1829—1894), вядомы крытык і публіцыст, які публікаваўся ў варшаўскай прэсе. За ўдзел Юліяна Лапіцкага ў Студзеньскім паўстанні (1863—1864) Буцэвічы былі канфіскаваны расійскімі ўладамі. 17 студзеня 1868 г. на аўкцыёне маёнтак Буцэвічы (у Мінскім павеце Мінскай губерні) з 1088 дзесяцінамі зямлі быў набыты Міхаілам Іванавічам Казарынавым (1835—1885).

У 1939—1968 гг. цэнтр Гатовінскага сельсавета.

Вядомыя асобы правіць

У вёсцы пахаваны беларускі паэт і перакладчык Алесь Емяльянаў (1952—2005).

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Буцаві́чы

Літаратура правіць

  • Гербоўнік беларускай шляхты / Нацыянальны цэнтр па архівах і справаводству Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы. — Т. 8, ч. 1 : К (Каборды — Карэцкія) / [Я. С. Глінскі (кіраўнік), Д. Ч. Матвейчык, Ю. М. Снапкоўскі]. — Беларусь, 2022. — 926 с.
  • Bucewicze (1) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego. — t. I: Aa – Dereneczna, Warszawa 1880, — s. 430.

Спасылкі правіць