Трокеніцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Тро́кеніцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Трокенікі 1.

Трокеніцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Астравецкі раён
Уключае 29 населеных пунктаў (2013)
Адміністрацыйны цэнтр Трокенікі 1
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 26 лютага 2013
Насельніцтва (2009) 997
Часавы пояс UTC+03:00

Гісторыя правіць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Быстрыцкі сельсавет у складзе Астравецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Быстрыца. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Валейкішкаўскага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Ашмянскага раёна. 17 студзеня 1969 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Трокенікі, сельсавет перайменаваны ў Трокеніцкі[2][3].

26 лютага 2013 года сельсавет быў ліквідаваны, усе населеныя пункты — вёскі Быстрыца, Вайдацішкі, Жарнэлі, Ігнацова, Катлоўка, Кланішкі, Крыжоўка, Ліпкі, Навасады, Падварышкі, Петраполь, Повакша, Раголішкі, Ракішкі, Рудзішкі, Санаклі, Санова, Слабодка, Трокенікі 1, Трокенікі 2, хутары Асіноўка, Валэйкішкі, Даўнарышкі, Жвірблі, Лінамаргі, Люццянова, Міхайлова, Півені, Сымонішкі — перададзеныя ў склад Варнянскага сельсавета[4].

Насельніцтва правіць

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва Трокеніцкага сельсавета складала 997 чалавек[5], з іх 87,7 % — беларусы, 10,8 % — палякі[6].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 студзеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 9 (1239).
  3. Трокеніцкі сельсавет (руск.) // Фондавы каталог дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  4. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 224 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Островецкого района Гродненской области Архівавана 4 сакавіка 2016.
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі правіць