Адкрыць галоўнае меню

Бюст Іосіфа Іракліевіча Гусакоўскага (Магілёў)

(Пасля перасылкі з Бюст І.І. Гусакоўскага)
Славутасць
Бюст Іосіфа Іракліевіча Гусакоўскага
Бюст І. І. Гусакоўскага
Бюст І. І. Гусакоўскага
53°54′06,26″ пн. ш. 30°20′05,17″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата пабудовы 1955 год

Бюст Іосіфа Іракліевіча Гусакоўскага — помнік у Магілёве, размешчаны на вуліцы Першамайскай, каля былога Дома культуры швейнай фабрыкі імя В. Валадарскага.

Устаноўлены ў 1955 годзе ў гонар двойчы Героя Савецкага Саюза, генерала арміі Іосіфа Іракліевіча Гусакоўскага. Аўтар помніка — скульптар І. Пяршучаў. Уяўляе сабой паясны бронзавы бюст (вышыня 2,2 м), пастаўлены на пастамент (3,6 м) і ступеньчаты стылабат (1 м), выкананыя з бетону і граніту. Пластычная форма, мадэліроўка дакладна перадаюць вобраз адважнага воіна, мужнага чалавека. На пастаменце з шэрага паліраванага граніту, які выкананы ў формах класіцызму, бронзавы картуш, на ім — радкі Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб узнагароджанні І. І. Гусакоўскага другім медалём «Залатая Зорка».

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць