Бюст Андрэя Грамыкі

Гомель

Бюст Андрэя Андрэевіча Грамыкі — помнік у Гомелі, размешчаны па Савецкай вуліцы, у скверы імя А. А. Грамыкі. Устаноўлены ў 1983 годзе ў Піянерскім скверы ў гонар савецкага дзяржаўнага і партыйнага дзеяча, міністра замежных спраў СССР, двойчы Герой Сацыялістычнай Працы Андрэя Андрэевіча Грамыкі, які нарадзіўся на тэрыторыі Гомельскай вобласці. Аўтары — скульптар І. Рукавішнікаў, архітэктары А. Клімачкін, М. Пасохін. Помнік уяўляе сабой бронзавы бюст вышынёй 1,1 м устаноўлены на 3-метровым пастаменце[1]. У 2009 годзе Піянерскі сквер быў перайменаваны ў гонар Грамыкі[2].

Помнік
Бюст Андрэя Грамыкі
52°25′54,45″ пн. ш. 31°00′38,78″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Скульптар Іўліян Мітрафанавіч Рукавішнікаў[d]
Архітэктар Міхаіл Васільевіч Пасохін[d] і Анатоль Васільевіч Клімачкін[d]
Дата пабудовы 1983 

Зноскі

  1. 21. Бюст Грамыкі // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1985.—383 с., іл.
  2. Исполняется 110 лет со дня рождения Андрея Громыко. 18 Июля, 2019

ЛітаратураПравіць