Бязь
Бязь (цюрк.: beyaz — белы, адбелены, або араб. [bäzz]) — баваўняная шчыльная тканіна палатнянага перапляцення. Бязь выпускаецца суровай (неабробленай) і беленай , набіўной і гладкафарбаванай . Беленая бязь звычайна называецца палатно. У склад бязі могуць уваходзіць як натуральныя валокны, так і штучныя.
З’явілася ў Расійскай імперыі ў XVI стагоддзі, даўней прывозілася з Азіі. Выкарыстоўвалася для апашнёў , кафтанаў і іншага верхняга адзення як падшэўка. У XVIII—XX стагоддзях адбеленая бязь служыла для пашыву ніжняй салдацкай бялізны, бо была таннейшай за міткаль. Гладкафарбаваную бязь выкарыстоўвалі для падшэўкі і дублявання гарнітурных і палітовых тканін, набіўную — для жаночых і дзіцячых лёгкіх сукенак.
У цяперашні час бязь — асноўны від тканін для пашыву пасцельнай бялізны .
Гісторыя бязі ў Расійскай імперыі
правіцьУвядзенне бязі ў лік тканін, што вырабляліся ў Расійскай імперыі, з’яўляецца заслугай трох кінешамскіх фабрыкантаў . Член Імператарскага Рускага геаграфічнага таварыства І. Аксакаў, які напісаў у 1858 годзе каштоўнае даследаванне аб гандлі на ўкраінскіх кірмашах, кажа:
«Вельмі выдатная па збыце сваім папяровая матэрыя, вядомая ў гандляроў пад імем амерыканскага або адэскага папяровага палатна, або бязі. Амерыканскім называецца яно таму, што першыя сталі яго рабіць амерыканцы, адэскім — таму, што перш за ўсё яно з’явілася ў Адэсе, а „бясь“ або „бязь“ — сапсаванае слова турэцкае або татарскае, запазычанае нашымі гандлярамі ад караімаў або бесарабскіх пакупнікоў. Пераімістыя кінешамцы , сустрэўшы гэтую матэрыю ў сваім украінскім кірмашовым вандраванні, завялі тканіну бязі ў сябе на фабрыках, і неўзабаве затым руская бязь з’явілася ў продажы на ўкраінскіх кірмашах у трох кінешамскіх фабрыкантаў — у Разаронавых і двух Канавалавых[1]».
Гэтая выпіска сведчыць, што Разаронавы з Канавалавымі былі тымі «пераімістымі», ці дакладней прадпрымальнымі, кінешамцамі, якія ўвялі выраб бязі ў Расіі[2].
Зноскі
Літаратура
правіць- Бязь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 395. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Бязь // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Галоўная рэдакцыя Беларус. Сав. Энцыклапедыі, 1977. — Т. 1: А — В / [рэдактар М. П. Лобан]. — С. 440. — 604 с.
- Андреева Р. П. Бязь // Энциклопедия моды. — СПб.: Издательство «Литера», 1997. — С. 124. — ISBN 5-86617-030-2.
- Бязь // Т. 3. Бари — Браслет. — М. : Советская энциклопедия, 1970. — С. 211. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Бязь // Толковый словарь живого великорусского языка : у 4 т. / авт.-сост. В. И. Даль. — 2-е изд.. — СПб. : Типография М. О. Вольфа, 1880—1882.
- Кирсанова Р. М. Бязь // Костюм в русской художественной культуре 18 — первой половины 20 вв.: Опыт энциклопедии / под ред. Т. Г. Морозовой, В. Д. Синюкова. — М.: Большая российская энциклопедия, 1995. — С. 58. — 383 с. — 50 000 экз. — ISBN 5-85270-144-0.
- Бязь // Краткая энциклопедия домашнего хозяйства / Ред. И. М. Скворцов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1959.
- Бязь // Товарный словарь / И. А. Пугачёв (главный редактор). — М.: Государственное издательство торговой литературы, 1956. — Т. I. — Стб. 711—714.