Бялавіцкі сельсавет (Івацэвіцкі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці БССР
(Пасля перасылкі з Бялавіцкі сельсавет (Бярозаўскі раён))
Бяла́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Бялавічы.
Бялавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Івацэвіцкі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Бялавічы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 1 красавіка 1968 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Косаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1947 года ў складзе Івацэвіцкага раёна. 31 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Альшаніцкага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Бярозаўскага раёна. У 1964 годзе ў склад Верашкоўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Альшаніца, Квасевічы, Скураты і Хрышчановічы)[2]. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Івацэвіцкага раёна. 1 красавіка 1968 года сельсавет скасаваны.
Крыніцы
правіць- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
- ↑ Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага, 14 красавіка і 1 чэрвеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.