Адкрыць галоўнае меню

Бярля́нка — рака ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці, правы прыток ракі Каўпіта (басейн Дняпра). Даўжыня 10,5 км[1]. Пачынаецца за 0,5 км на паўночны захад ад пасёлка Курганне, вусце за 1 км на захад ад вёскі Пабеда. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Стары выток перахоплены сістэмай меліярацыйных каналаў, якія даюць пачатак рацэ Каўпіта.

Бярлянка
Характарыстыка
Даўжыня 10,5 км
Вадацёк
Выток
 · Каардынаты 53°17′00,80″ пн. ш. 31°23′07,40″ у. д.HGЯO
Вусце
 · Вышыня 151,6 м
 · Каардынаты 53°12′26,40″ пн. ш. 31°21′13,90″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раён Краснапольскі раён
Бярлянка (Магілёўская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.