Каўпіта (рака)
рака ў Беларусі
Каўпі́та, канал Бярлянка — рака ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці і Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці, таксама на мяжы Беларусі і Расіі, правы прыток ракі Беседзь (басейн Дняпра).
Каўпіта | |
---|---|
![]() Рака Каўпіта каля в. Выдранка | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 54 км |
Басейн | 549 км² |
Расход вады | 2,5 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 53°15′59,70″ пн. ш. 31°26′55,80″ у. д.HGЯO |
Вусце | Беседзь |
• Вышыня | 125,9[1] м |
• Каардынаты | 52°56′40,40″ пн. ш. 31°22′39,40″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,7 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Беседзь → Сож → Дняпро → Чорнае мора |
Краіна | |
Рэгіёны | Магілёўская вобласць, Гомельская вобласць |
Раёны | Краснапольскі раён, Чачэрскі раён |
![]() ![]() |
Даўжыня ракі 54 км. Плошча вадазбору 549 км². Сярэднегадава расход вады ў вусці 2,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰. Пачынаецца за 2 км на паўночны захад ад пасёлка Каўпіта. Упадае ў Беседзь за 1 км у напрамку на ўсход ад пасёлка Новае Заляддзе. Асноўныя прытокі: Бярлянка, Казелька (справа), Дарагоўша (злева).
На левым беразе ракі каля вёскі Мхінічы археалагічны помнік — курган.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-36-11. Выданне 1979 г. (руск.)
ЛітаратураПравіць
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Каўпіта // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 28—29. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 11. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)