Бярнард Букатка (23 верасня 1908 — 1 лістапада 1990) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.

Бярнард Букатка
Род дзейнасці палітык
Дата нараджэння 23 верасня 1908(1908-09-23)
Дата смерці 1990

Біяграфія правіць

Нарадзіўся пад Лідай.

Вучыўся ў Лідскай гімназіі. У 1920-х быў карэспандэнтам газеты Głos Wileński. Скончыў Віленскі ўніверсітэт, па адукацыі юрыст. Жыў у Ваўкавыску.

Удзельнічаў у Польскай абарончай вайне (1939). У пачатку 1941 пасля вызвалення з лагера ваеннапалонных у Германіі прыбыў у Берлін, прымаў актыўны ўдзел у нацыянальным руху. З 1943 па 1945 кіраваў Беларускім прадстаўніцтвам у Берліне, супрацоўнічаў з германскімі спецслужбамі. 21 студзеня 1945 уведзены ў склад БЦР, прызначаны загадчыкам адміністрацыйнага аддзела, які ў перспектыве меў быць ператвораны ў Міністэрства ўнутраных спраў. Адзін з ініцыятараў склікання ў Берліне з’езда Беларускага камітэта самапомачы (23 сакавіка 1945).

Пасля вайны знаходзіўся ў лагеры для перамешчаных асоб Вэнторф, адкуль ў кастрычніку 1949 выехаў у ЗША. У 1957-1959 – сакратар Беларускага кангрэсавага камітэта Амерыкі.

Жыў і памёр у Нью-Джэрсі.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Салаўёў А. Беларуская цэнтральная рада. — Мн., 1995.