Бярнард Чаховіч
Бярнард Чаховіч-Ляхавіцкі (лац.: Bernard Czechowicz-Lachowicki) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
правіцьПаходзіў са шляхецкага роду Чаховічаў герба «Астоя». Сын Ігнацыя Чаховіча, маршалка завілейскага, і Разаліі з Дэспат-Зяновічаў[3].
У час паўстання 1831 года быў паўстанцкім камісарам у Камаях. У атрадзе былі таксама ягоныя браты Дамінік і Ігнацы, завілейскі маршалак шляхты[4].
Сям’я
правіцьУ шлюбе з князёўнай Юзэфай са Святаполк-Мірскіх. Дзеці[3]:
- Валянціна, у шлюбе з Пятром Памарнацкім, суддзёй вількамірскага павета ў 1841 годзе;
- Ружа, у шлюбе з Памарнацкім;
- Тэкля, у шлюбе са Шмігельскім;
- Пелагея, у шлюбе са Шмігельскім;
- Ігнацы;
- Зыгмунт (1831—1907), адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў, бібліяфіл.
Зноскі
- ↑ а б в г д е Урускі С. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej. T.2 — 1905.
- ↑ Wileńskie Rozmaitości 1998 nr 2 (46) — 1998.
- ↑ а б в Boniecki, Adam. Herbarz polski : wiadomości historyczno-genealogiczne o rodach szlacheckich. Cz. 1 t. 3. — Warszawa: Warszawskie Towarzystwo Akcyjne Artystyczno-Wydawnicze, 1900.
- ↑ Я. Драўніцкі «Камаі — радзіма Б. Руткоўскага» // Куфэрак Віленшчыны. № 1 (9) 2004