Більдзюгскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Більдзю́гскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Більдзюгі.

Більдзюгскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Шаркаўшчынскі раён
Уключае 41 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Більдзюгі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 329
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Гісторыя правіць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Шаркаўшчынскага раёна Вілейскай вобласці БССР (з 20 верасня 1944 года — Полацкай, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года — Віцебскай).

17 красавіка 1962 года раён скасаваны, а сельсавет далучаны да Браслаўскага раёна. 30 ліпеня 1966 года сельсавет перададзены адноўленаму Шаркаўшчынскаму раёну. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Більдзюгскага сельсавета 41 населены пункт[1].

8 красавіка 2004 года ў склад сельсавета ўключаныя 12 сельскіх населеных пунктаў скасаванага Ручайскага сельсавета ў межах сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Каўшэлева» (вёскі Бардзенцы, Барсучына, Забор’е, Запруддзе, Кадрышкі, Каты, Каўшэлева, Малінова, Пілаты, Праўдзінская, Рэчкі, Сынадворцы)[2]. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Валожынскага сельсавета з аграгарадком Наваселле, вёскамі Галінова, Зарэчча, Казакі і хутарам Непрынікі[3]. 26 студзеня 2022 года скасаваны хутар Гарбачонкі[4].

Населеныя пункты правіць

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1329 чалавек[5], з іх 91,9 % — беларусы, 5,7 % — рускія[6].

Крыніцы правіць

  1. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 65. — 248 с. — 10 000 экз.
  2. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  3. Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 11 мая 2021.
  4. Решение Шарковщинского районного Совета депутатов от 26 января 2022 г. № 223 Об упразднении сельских населенных пунктов Шарковщинского района
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі правіць