Біньям Ахмед Махамед (амх.: ብንያም መሐመድ, араб. بنيام محمد‎‎, нар. 24 ліпеня 1978) — грамадзянін Эфіопіі, які ў 2002—2009 гадах па падазрэнні ў тэрарыстычнай дзейнасці знаходзіўся ў зняволенні ў сакрэтных турмах ЦРУ[1].

Біньям Махамед
Дата нараджэння 24 ліпеня 1978(1978-07-24) (45 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Веравызнанне іслам

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Адыс-Абеба.

У 1995 годзе атрымаў палітычны прытулак у Канадзе[2]. Пазней стаў рэзідэнтам Вялікабрытаніі[1].

У чэрвені 2001 года адправіўся ў Афганістан. Са слоў самога Біньяма, мэтамі паездкі было далучэнне да кампаніі па барацьбе з наркотыкамі і жаданне «ўбачыць мусульманскія краіны». Аднак брытанскія і амерыканскія ўлады сцвярджалі, што мужчына праходзіў ваенную падрыхтоўку ў Аль-Фарук, трэніровачным лагеры Аль-Каіды[3], а потым меркаваў выехаць у Чачню і змагацца з расійскай арміяй[4].

10 красавіка 2002 года Біньям арыштаваны пакістанскімі сілавікамі ў Карачы[5]. Затым яго перадалі амерыканскім спецслужбам[6], якія спачатку трымалі яго ў Марока[7]. Тут эфіоп стаў ахвярай катаванняў (следчыя скальпелямі і брытвай парэзалі Біньяму пеніс і грудзі). Далей вязня перавялі ў Афганістан. Наступным месцам зняволення стала турма ў Гуантанама, куды эфіопа накіравалі ў 2004 годзе[8][9].

На трыбунале па пераглядзе статусу затрыманага спецслужбы заявілі, што зняволены прызнаўся ў праходжанні падрыхтоўкі ў лагеры Аль-Каіды. Аднак як паведаміў сам Біньям, гэтыя паказанні дадзены пад катаваннямі[4][10]. У рэшце рэшт ЗША знялі з яго абвінавачванні і вызвалілі.

23 лютага 2009 года мужчына прыбыў у Вялікабрытанію. Разам з іншымі былымі затрыманымі Біньям падаў у суд на брытанскі ўрад за саўдзел у катаваннях. У лютым 2010 года Апеляцыйны суд краіны пастанавіў, што эфіоп пацярпеў ад «жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання з боку ўладаў ЗША», у чым былі замяшаны брытанскія спецслужбы[11]. У лістападзе таго ж года ўрад Вялікабрытаніі пагадзіўся выплаціць кампенсацыю былому вязню[12].

Фільмы правіць

Справа Біньяма паказана ў дакументальным фільме «Мы не ўпіры» (англ.: We Are Not Ghouls) 2022 года[13].

Зноскі

  1. а б OARDEC. List of Individuals Detained by the Department of Defense at Guantanamo Bay, Cuba from January 2002 through May 15, 2006. United States Department of Defense (15 мая 2006). Праверана 29 September 2007.
  2. "Binyam Mohamed" Архівавана 31 студзеня 2010 года., Reprieve website
  3. Binyam Mohamed – The Guantánamo Docket – The New York Times
  4. а б
  5. "Guantanamo Briton Binyam Mohamed wins right to see secret papers". Times Online.
  6. 89 "Guantánamo detainees resume hunger strike"(недаступная спасылка). Boston Globe. 27 August 2005.
  7. Memorandum from Reprieve (Clive Stafford Smith). 25 February 2009.
  8. "One of them made cuts in my penis. I was in agony". The Guardian. 2 Жнівень 2005. Архівавана з арыгінала 21 October 2008. Праверана 15 October 2008.
  9. Stephen Grey; Ian Cobain (2 Жнівень 2005). "Suspect's tale of travel and torture". The Guardian. Архівавана з арыгінала 12 February 2009. Праверана 15 October 2008.
  10. Profile: Binyam Mohamed. BBC News. 23 February 2008.
  11. "MI5 knew Guantanamo detainee Binyam Mohamed was being tortured". The Telegraph. London. 10 February 2010.
  12. "Government to compensate ex-Guantanamo Bay detainees". BBC News. 16 November 2010. Праверана 18 June 2018. Binyam Mohamed's solicitor ... said: "All I can say is that the claims have been settled and the terms are confidential"
  13. We Are Not Ghouls — 2022. The A.V. Club. Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2023. Праверана 16 лютага 2023.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

 
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Біньям Махамед