Біргіта Андэрсан
Ула Біргіта Хелена Андэрсан Бай (народжаная Андэрсан, нар. 20 красавіка 1933) — шведская актрыса і комік. Лаўрэат прэміі Hedersguldbaggen Шведскага інстытута кіно (2015).
Біргіта Андэрсан | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 красавіка 1933[1] (91 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Anders Bye[d] і Carl Zetterström[d] |
Дзеці | Matti Bye[d] і Hanna Zetterström[d] |
Прафесія | актрыса, комік |
IMDb | ID 0027633 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьБіргіта Андэрсан нарадзілася 20 красавіка 1933 года ў шведскім горадзе Марыестад ў сям’і гандляра.
Сваю папулярнасць яна здабыла як актрыса розных музычных шоу, дзе выступала спачатку разам з Павелам Рамелем і Карлам Герхардам і затым з камедыйным дуэтам Хасэ і Таге. Сярод найбольш вядомых яе работ — ролі ў фільмах і шоў Gula Hund, Att Angöra en Brygga, Spader, Madame !, Äppelkriget, Ägget är löst, Picassos Äventyr і Häxan Surtant.
У 1967 годзе яна выканала ролю Бабулькі-дробкі-з-чайную-лыжку (персанаж кнігі Альфа Пройсена) ў шведскім калядным календары з аднайменнай назвай. Гэты тэле- і радыёсерыял меў вялікі поспех. Пазней у яна выканала ролю Букля ў дзіцячым шоу Från A till Ö — En Resa Orden runt (1974) і маленькага троля Дэйзі ў шоў Trolltider (1979).
У 1989 і 1995 гадах выканала ролю Дорыс у камедыйным кінасерыяле Jönssonligan (Банда Ёнсана).
Зноскі
- ↑ а б Andersson Bye, Ulla Birgitta Helena // Sveriges befolkning 2000 — Sveriges Släktforskarförbund, 2020. Праверана 28 снежня 2022.