Біруцэ
Біру́цэ, Біру́тэ[3] — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Друйка, за 10 км у напрамку на захад ад горада Браслаў, прыкладна за 0,7 км на поўдзень ад вёскі Усяны.
Біруцэ | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,82 км |
Шырыня | 0,22 (0.27[1]) км |
Плошча | 0,12 (0,146[2]) км² |
Аб’ём | 0,00046[1] км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 1,78 км |
Найбольшая глыбіня | 5,8[1] м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 19,2 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,12 (0,146[2]) км². Даўжыня 0,82 км, найбольшая шырыня 0,22 (0,27[1]) км, даўжыня берагавой лініі 1,78 км. Найбольшая глыбіня 5,8[1] м. Аб'ём вады ў возеры 0,046[1] млн м³. Плошча вадазбору 19,2 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны стромкія, вышынёй да 8 м. Берагавая лінія слаба звілістая. Берагі возера зліваюцца са схіламі катлавіны.
На паўночным захадзе пратокай злучаецца з возерам Уся, на паўднёвым усходзе выцякае ручай у возера Рака.
Зноскі
- ↑ а б в г д е Иванов-Смоленский В. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 1. (руск.)
- ↑ а б Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 20.02.2007 № 220 «Об утверждении Республиканской комплексной схемы размещения рыболовных угодий» Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — С. 294. — 575 с. — 10 000 экз.
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — С. 294. — 575 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Витебская область. Браславский район: карта. Браслав: план. Видзы: план / Ред. Н. М. Шевель. — Мн.: Белкартография, 2013. — 3 000 экз. (руск.)