Адкрыць галоўнае меню

У́сявозера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Друйка, за 10 км у напрамку на захад ад горада Браслаў, прыкладна за 0,5 км на захад ад вёскі Усяны.

Уся
Каардынаты: 55°38′04,60″ пн. ш. 26°52′42,40″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Даўжыня 0,68 км
Шырыня 0,45 км
Плошча 0,214[1] км²
Даўжыня берагавой лініі 1,9 км
Найбольшая глыбіня 17,3 м
Плошча вадазбору 18 км²
Уся (Беларусь)
Уся
Уся
Уся (Віцебская вобласць)
Уся
Уся

Плошча паверхні возера 0,214 км². Даўжыня 0,68 км, найбольшая шырыня 0,45 км, даўжыня берагавой лініі 1,9 км. Плошча вадазбору 18 км².
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй да 18 м. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны, на паўночным захадзе і паўднёвым усходзе нізкія і забалочаныя, аддзеленыя ад схілаў катлавіны поймай шырынёй да 150 м. Берагавая лінія ўтварае залівы. Дно возера да глыбіні 3 м пясчанае, глыбей — высланае гліністым ілам. На возеры востраў плошчай 0,25 га. Прыбярэжная расліннасць распаўсюджваецца на адлегласці да 35 м ад берага і да глыбіні 3,5 м.

У возера ўпадаюць ручаі, у т.л. ручай з возера Рэйспа. У паўднёва-ўсходняй частцы пратокай Уся злучаецца з возерам Біруцэ.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 282. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).

СпасылкіПравіць