Рэйспа
Рэ́йспа[1] — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Друйка, за 13 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Браслаў, прыкладна за 1,2 км на паўночны захад ад вёскі Даўблі.
Рэйспа | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,5 км |
Шырыня | 0,4 км |
Плошча | 0,18 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,62 км |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 7,25 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,18 км². Даўжыня 0,5 км, найбольшая шырыня 0,4 км, даўжыня берагавой лініі 1,62 км. Плошча вадазбору 7,25 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, амаль круглай формы і размешчана сярод забалочанага масіву. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі сплавінныя і забалочаныя. Вакол возера шырокая забалочаная пойма. Цалкам зарастае. На карце Браслаўскага раёна[2] на месцы возера пазначаны балотны масіў. У паўночнай частцы праз сетку меліярацыйных каналаў возера Рэйспа злучаецца з возерам У́ся.
Зноскі
Літаратура правіць
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 406. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Ліст карты N-35-18. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1983 год. (руск.)