Бітва за Бенгазі (2014)

Бітва за Бенгазі — бітва лівійскай грамадзянскай вайны, што праходзіла з мая па ліпень 2014 года паміж Саветамі шуры рэвалюцыянераў Бенгазі (пры падтрымцы групоўкі LROR і брыгады апалчэння Місурата) і лівійскай арміяй генерала Хафтара. Савет Шуры рэвалюцыянераў Бенгазі разам з Ансарам аль-Шарыям былі прызнаны Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый, Турцыяй, Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі, Вялікабрытаніяй і ЗША тэрарыстычнымі арганізацыямі.

Бітва за Бенгазі
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Лівіі (з 2014)
Дата 16 мая29 ліпеня 2014 года
Месца Бенгазі
Вынік перамога ісламістаў
Праціўнікі
Libyan National Army.png Лівійская Нацыянальная Армія Shura Council of Benghazi Revolutionaries Logo.png Саветы шуры рэвалюцыянераў Бенгазі
Джыхад Ансар аш-Шарыя
Джыхад Лівійскі Шчыт 1
Камандуючыя
Халіфа Хафтар Махамад аль-Захаві
Сілы бакоў
звыш за 900 байцоў звыш за 14 000 байцоў
Страты
196—367 забітых невядома

Баявыя дзеянніПравіць

Ваенныя дзеянні пачаліся раніцай у пятніцу 16 мая 2014 года, калі сілы генерала Хафтара напалі на базы ісламісцкіх груповак Бенгазі. У штурме ўдзельнічалі верталёты, самалёты і наземныя войскі, загінулі па меншай меры 70 і былі паранены па меншай меры 250 удзельнікаў аперацыі. Хафтар абвясціў сваёй задачай вызваленне горада ад экстрэмістаў[1][2].

Гэтая аперацыя, якая атрымала кодавую назву «Годнасць», пачалася, калі сілы Хафтара атакавалі падраздзяленні брыгады пакутнікаў 17 лютага, брыгаду №1 Лівійскага шчыта (таксама вядомая як брыгада "Дэраа №1") і Ансар аль-Шарыя. Баі былі ў асноўным абмежаваны паўднёва-заходнімі раёнамі Бенгазі Хавары і Сідзі-Ферэй. У прыватнасці, баявыя дзеянні былі засяроджаны на раёне паміж пунктам пропуску паўднёва-заходняй брамы і цэментавым заводам; вобласць, кантраляваная Ансарам аль-Шарыя. Пра жорскі баі таксама паведамлялася ў раёне порта паміж марской пяхотай і брыгадамі Лівійскага шчыта 1 (Deraa № 1)[3].

29 ліпеня Савет Шуры, у тым ліку Ансар аль-Шарыя, захапіў ваенную базу ў Бенгазі, якая служыла штабам брыгады спецназа Сайка (Сайга); падраздзяленне, якое падтрымлівала фельдмаршала Халіфа Хафтара[4]. Афіцэр спецназа Фадэль Аль-Хасі заявіў, што атрад закінуў базу, у якую ўваходзілі як лагер 36 у раёне Бу Атні, так і школа спецназа, якая была абстраляна. Бой за базу суправаджаўся выкарыстаннем ракет і баявых самалётаў, падчас чаго атрады Хафтара страцілі забітымі 30 чалавек. Падчас баёў адзін МіГ урэзаўся ў адвал зямлі ў Кувэйфіі (пілоту ўдалося катапультавацца). Прэс-сакратар Махамед Хеджазі заявіў, што самалёт пацярпеў тэхнічную няспраўнасць, і настойваў на тым, што яго не збівалі[5][6]. Спачатку «Сайка» адмаўляла страту базы, але да другой паловы 29-га яе камандзір Вані Бухамад прызнаў гэта[7].

НаступствыПравіць

Пасля падзення Бенгазі перад ісламістамі пачаліся баі за аэрапорт Беніна.

ЗноскіПравіць

  1. Jomana Karadsheh and Ben Brumfield. Libya announces elections: Will it help calm the violence? (May 20, 2014). Праверана May 23, 2014.
  2. Jomana Karadsheh and Ashley Fantz. Turmoil in Libya: Fighting sweeps across Tripoli following violence in Benghazi (May 19, 2014). Праверана May 23, 2014.
  3. Aimen Majeed and Moutaz Ahmed. Hafter launches Benghazi attack on Islamists, Libya Herald (May 16, 2014). Праверана May 23, 2014.
  4. Islamists seize key Benghazi army base. Australian Associated Press. Special Broadcasting Service (30 ліпеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 30 July 2014. Праверана August 1, 2014.
  5. Al-Warfalli, Ayman. Libyan militants overrun Benghazi special forces base as chaos deepens. Reuters Africa (29 ліпеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 8 August 2014. Праверана August 1, 2014.
  6. Benghazi army base falls to Ansar al-Sharia. Magharebia (30 ліпеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 8 August 2014. Праверана August 1, 2014.
  7. Saiqa forced to abandon Benghazi headquarters to Ansar (July 29, 2014). Праверана August 1, 2014.