Саветы шуры рэвалюцыянераў Бенгазі
Савет Шуры Рэвалюцыянераў Бенгазі (араб. مجلس شورى ثوار بنغازي) — кааліцыя з ісламісцкіх груповак ў Бенгазі[5], якая уключаючая Ансар аль-Шарыя, Лівійскі Шчыт 1 і некалькі іншых груп[6].
Савет шуры рэвалюцыянераў Бенгазі | |
---|---|
араб. مجلس شورى ثوار بنغازي | |
![]() Эмблема шуры. | |
Ідэалогія | Ісламізм |
Этнічная прыналежнасць | |
Лідары |
Махамад аль-Захаві † [1] Ісмаіл Мухамад аль-Салабі[2] |
Актыўная ў | Усходняя Лiвiя |
Дата фарміравання | 20 чэрвеня 2014[3] |
Саюзнікі | УНА |
Праціўнікі | Узброеныя сілы Лівіі, Ісламская дзяржава |
Колькасць членаў | 4 500 (2014)[4] |
Удзел у канфліктах | Грамадзянская вайна ў Лівіі (з 2014) |
ГiсторыяПравіць
Савет шуры быў утвораны ў чэрвені 2014 года ў адказ на антыiсламiсцкую аперацыю генерала Халіфа Хафтара «Годнасць», а таксама на паразу кандыдатаў-ісламістаў на выбарах у савет дэпутатаў 2014 года[7]. Дзякуючы каардынацыі сваіх дзеянняў, джыхадзісты змаглі адцясніць ЛНА і іх саюзнікаў[6].
14 ліпеня 2014 года Савет Шуры заявіў, што захапіў базу 319, якая з’яўляецца адной з найбуйнейшых ваенных аб’ектаў ва ўсходняй частцы Лiвiі. У канцы ліпеня яны ўзялі пад кантроль больш за пяць іншых баз ля Бенгазі, у тым ліку штаб-кватэру падраздзяленні спецназа Аль-Сайга. 31 ліпеня Савет паведамiў, што цалкам захапіў Бенгазі[8]. Аднак у наступныя месяцы ён страціў кантроль над большай часткай горада, які перайшоў пад кантроль Лівійскай нацыянальнай арміі[9].
У канцы снежня 2017 г. пад націскам хафтараўцаў рэвалюцыянеры адышлі са Бенгазі да Дэрны[10][11].
9 верасня 2019 адзін з верхаводаў экстрэмісцкіх фармаванняў «Саветы шуры рэвалюцыянераў Бенгазі» забiты падчас бою ля Эз-Завii[12].
СкладПравіць
Па стане на жнівень 2014 года, савет складаецца з наступных груповак[6]:
Брыгады абароны БенгазіПравіць
Сфармавана ў чэрвені 2016 года, каб абараніць Бенгазі і Савет Шуры ад Лівійскай Нацыянальнай арміі. Брыгады абароны Бенгазі супрацьстаiць як IДIЛ, так і Лівійскай нацыянальнай арміі. У 2016 годзе брыгада прыняла ўдзел у наступу на Сірт на баку УНА.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 The Rise and Decline of Ansar al-Sharia in Libya. Hudson Institute (6 красавіка 2015). Праверана 8 красавіка 2015.
- ↑ Waging the Anti-ISIS Campaign in Bengazi: A Brief Profile of Salafist Commander Ismail Muhammad Al-Salabi. Jamestown Foundation (2 чэрвеня 2016). Праверана 2 чэрвеня 2016.
- ↑ Splits emerge between Libyan Islamists and jihadists , AFP (18 August 2014). Праверана 15 верасня 2014.
- ↑ Maggie Michael & Hamza Hendawi. A Benghazi power, Libya militia eyed in attack , Associated Press (18 September 2012). Праверана 10 студзеня 2014.
- ↑ Lamloum, Imed. Libya airport battle 'has killed at least 97' (27 July 2014). Праверана 15 верасня 2014.
- ↑ 6,0 6,1 6,2 McGregor, Andrew (8 August 2014). "Libya’s Ansar al-Shari’a Declares the Islamic Emirate of Benghazi". Terrorism Monitor (The Jamestown Foundation) 12 (16). http://www.jamestown.org/single/?tx_ttnews%5Btt_news%5D=42729&tx_ttnews%5BbackPid%5D=7#.U-gKk_k7uG7. Retrieved on 15 September 2014.
- ↑ Libya Islamists declare control of Benghazi (1 August 2014). Праверана 15 верасня 2014.
- ↑ Benghazi 'falls to al-Qaeda-linked rebels , Al Jazeera English (31 July 2014). Праверана 15 верасня 2014.
- ↑ Libyan army says recaptures four barracks in Benghazi. Oct 31, 2014. http://www.thestar.com.my/News/World/2014/10/31/Libyan-army-says-recaptures-four-barracks-in-Benghazi/.
- ↑ Last fighters standing in Benghazi leave for Derna after Haftar’s forces control of Ekhribish , Libyan Express .
- ↑ Libya: Haftar Forces Deny Extremists Fled to Derna , Asharq al-Awsat .
- ↑ СМИ: ливийская армия отбила у сил Сараджа один из южных пригородов Триполи
- ↑ Operation Dignity takes control of Guwarsha gate as fighting goes into seventh day , Libya Herald (22 October 2014). Праверана 22 кастрычніка 2014.