Дэрна (Лівія)
Дэрна (араб. درنة) — горад у Лівіі, адміністрацыйны цэнтр муніцыпалітэта Дэрна. Размешчаны на ўзбярэжжы Міжземнага мора, у гістарычнай вобласці Кірэнаіка.
Дэрна
| ||||||||||||||||
Дынаміка насельніцтва
правіцьНасельніцтва горада, лівійскія арабы, хутка павялічваецца за кошт высокага натуральнага прыросту. Да пачатку 1970-х гадоў тут пражывалі таксама італьянцы.
Геаграфія
правіцьГорад размешчаны на ўзвышаным беразе Міжземнага мора на вышыні каля 26-27 м за 252 км на ўсход ад горада Бенгазі[2]. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам мухафазы Дэрна. Здаўна з’яўляўся портам на Міжземным моры. У 1493 годзе істотна павялічыўся пасля прыбыцця сюды бежанцаў-мусульман з Іспаніі. У цяперашні час гэта буйны гандлёвы цэнтр па зборы і продажы цытрусавых і іншай садавіны. Прамысловасць прадстаўлена вытворчасцямі цэменту, мукі, мыла і інш. Сярод мясцовых рамёстваў вылучаецца мастацкая металаапрацоўка, маецца і прыбярэжная курортная зона[3].
Гісторыя
правіцьУ сярэднявечча Дэрну аблюбавалі мусульманскія піраты і рабагандляры (гл. Варварскі бераг), якія рабавалі еўрапейскія караблі да пачатку XIX стагоддзя. У красавіку 1805 года войскі ЗША захапілі асманскую Дэрну падчас Першай берберыйскай вайны. У 1912—1943 гадах горад кіраваўся Італіяй (Гл. Італьянская Лівія). Пасля 1951 г. у складзе Каралеўства Лівія, з 1969 года — Лівійскай Рэспублікі, з 1977 па 2011 гады — Лівійскай Джамахірыі, а пасля гэтага — у сучаснай Лівіі.
У канца кастрычніка 2014 года горад захоплены тэрарыстамі групоўкі Ісламская дзяржава (ІДІЛ) у колькасці прыблізна 800 чалавек[4].
11 чэрвеня 2015 года з’явіліся паведамленні, што тры лідара баевікоў, звязаных з «Аль-Каідай», былі забітыя ў сутыкненнях з прыхільнікамі ІД у Дэрне, таксама было забіта каля 16 прыхільнікаў ІД, у тым ліку лідар баявікоў з Лівіі і дзесяць замежнікаў. Прычынай сутыкненняў стала «розная ідэалогія»[5].
У 2016 годзе горад быў адбіты ў тэрарыстычнай арганізацыі ІДІЛ і перашоў пад кантролем Савета шуры маджахедаў Дэрны, у якую ўваходзілі групоўкі, звязаныя з «Аль-Каідай»[6].
7 мая 2018 года, пасля адпрэчанага ўльтыматуму аб здачы, генерал Халіфа Хафтар загадаў штурмаваць горад. Пачаліся баі[7]. 11 лютага 2019 горад быў цалкам вызвалены ад баевікоў[8].
13 верасня 2023 года дажджы, выкліканыя штормам «Даніэль», прывялі да паводкі ў горадзе. Было прарвана дзве дамбы, значная частка Дэрны змыта ў мора[9]. Колькасць ахвяр склала да некалькіх тысяч чалавек[10][11].
Зноскі
- ↑ http://ar.thetimenow.com/libya
- ↑ Distance between Benghazi and Derna
- ↑ Дерна // Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978.
- ↑ "ИГИЛ вплотную подходит к Европе: Ливия может втянуть в войну полмира". 2015-02-23. Праверана 2019-04-08.
- ↑ "В Ливии в столкновении ИГ и сторонников «Аль-Каиды» убито 20 боевиков". 2015-06-11. Праверана 2019-04-08.
- ↑ Война в Ливии: Генерал Хафтар объявил штурм Дерны
- ↑ "В Ливии силы Хафтара уничтожили склады оружия боевиков". 2018-06-03. Праверана 2019-04-08.
- ↑ Haftar's forces say seized Libya's Derna as they mutilate opponents' dead bodies | The Libya Observer (англ.)(недаступная спасылка). www.libyaobserver.ly. Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2019. Праверана 13 лютага 2019.
- ↑ ВИДЕО : Наводнение в Ливии: Дерна – зона катастрофы (руск.). euronews (13 верасня 2023). Праверана 13 верасня 2023.
- ↑ Из-за наводнения в Ливии погибли тысячи человек. Разрушена четверть города Дерна Фотографии (руск.). Meduza. Праверана 13 верасня 2023.
- ↑ In pictures: Libya's Derna counts its dead after catastrophic floods (англ.). France 24 (13 верасня 2023). Праверана 13 верасня 2023.