Абвальванне плацін у Дэрне

Абвальванне плацін у Дэрне — трагедыя ў лівійскім горадзе Дэрна, якая адбылася на фоне шторму «Даніэль», калі ў ноч з 10 на 11 верасня 2023 года разбурыліся адразу дзве плаціны. На вуліцы горада хлынула прыкладна 30 мільёнаў куб. метраў вады[1]. ААН станам на 13 кастрычніка колькасць загінулых і прапаўшых ацаніла ў 12,7 тысяч[2][3].

Карта наступстваў катастрофы ў Дэрне.

Плаціны правіць

Будаўніцтва дэрнскіх плацін ажыцяўляла югаслаўская кампанія «Hydrotenica-Hydronergetica»[4] з 1973 па 1977 год. Яны прызначаліся для барацьбы з паводкамі, арашэння сельскагаспадарчых угоддзяў і забеспячэння вадой бліжэйшых населеных пунктаў[5]. Вышыня адной (плаціна Мансура) — 75 метраў, другой (плаціна Дэрна або Білад) — 45 метраў. Ёмістасць вады ў плаціне Дэрна складала 1,5 мільёна кубічных метраў, а ёмістасць у плаціне Мансур — 22,5[6].

З 1998 года на дамбах фіксаваліся расколіны[7]. Намеснік мэра заяўляў, што аб’екты не абслугоўваліся з 2002-га[8]. Хоць на рамонт плацін у 2012—2013 гадах вылучаліся вялікія грошы, але фактычна ніякага тэхнічнага абслугоўвання не праводзілася[9]. Чыноўнікаў неадразова папяраджалі, што дамбы патрэбна тэрмінова адрамантаваць, каб пазбегнуць катастрофы ў выніку буйной паводкі[10].

Катастрофа правіць

Прычынай абвальвання сталі ападкі з-за ўздзеяння цыклону «Даніэль». Паміж 4 і 10 верасня 2023 года стыхія выклікала моцныя дажджы ў Грэцыі і Балгарыі. 10 верасня шторм абрынуўся на Лівію каля горада Бенгазі[11]. На паўночным усходзе краіны было зафіксавана 150-240 мм ападкаў за дваццаць чатыры гадзіны.

10 верасня гарадскія ўлады ўвялі каменданцкі час, а жыхарам забаранілі пакідаць свае дамы[12].

Як мяркуецца, першапачаткова разбурылася плаціна Дэрна[13]. Вада панеслася на 12 кіламетраў у бок мора і затапіла дамбу Мансур, якая таксама знаходзілася пад ціскам высокага ўзроўню вады[1]. Жыхары паведамілі, што калі прарываліся плаціны, то пачуліся два выбухі[14]. Незадоўга да 3:00 раніцы 11 верасня вада абрынулася на Дэрну. Жылыя кварталы былі знесены. Усяго 25% горада фактычна знішчана[15], прычым значная частка зацягнута ў Міжземнае мора[12].

Бальніцы ў горадзе спынілі працу. Моргі былі цалкам запоўнены, таму частку загінулых пакінулі на тратуарах і галоўнай плошчы. Больш за 300 цел адправілі ў морг Табрука. Больш за 1000 чалавек пазней пахаваны ў брацкіх магілах[16]. На пошук цел, знесеных у мора, улады накіравалі атрады марской пяхоты[13]. На працягу наступных дзён па меншай меры 200 загінулых былі знойдзены ў межах 20 кіламетраў ад Дэрны[17]. Іншыя былі знойдзены больш чым за 100 кіламетраў ад горада[16]. Таксама ў моры атрымалася знайсці аднаго жывога[18].

Маштаб правіць

Ацэнкі колькасці ахвяр катастрофы моцна адрозніваюцца. Упраўленне ААН па каардынацыі гуманітарных пытанняў ацаніла колькасць загінулых у 11 300, але пазней адклікала гэтую лічбу[19]. Асман Абдэль Джаліл, міністр аховы здароўя лівійскага ўрада нацыянальнай стабільнасці заявіў, што ў Дэрне 6000 чалавек прапалі без вестак[20]. Мэр Абдэль Манэйм аль-Гаіці паведаміў пра 18 000—20 000 ахвяр, што складала 1/5 насельніцтва[21][22]. Толькі тры з дзесяці раёнаў перажылі паводкі[23]. Пяць з сямі дарог у Дэрну былі недаступныя[24]. Абвал чатырох мастоў уздоўж даліны падзяліў горад на дзве часткі[25]. Паводле ацэнак ААН, больш за 2200 будынкаў у горадзе затоплены[26].

Станам на 15 верасня ў ліку загінулых былі 145 егіпцян, з якіх 74 паходзілі з вёскі Назлет аль-Шарыф[27].

На 13 кастрычніка Упраўленнем ААН па каардынацыі гуманітарных пытанняў агулам пацверджана гібель 4300 чалавек, яшчэ 8540 прапалі без вестак. 42 тысячы чалавек вымушана пакінулі свае дамы[28][2][3]

Наступствы правіць

У гістарычнай дэрнскай мячэці Аль-Сахаба хутка пачаліся пратэсты. Дэманстранты заклікалі звольніць чыноўнікаў урада ўсходняй Лівіі за тое, што яны не падтрымлівалі плаціну ў належным стане[29].

Трагедыя ў Дэрне павысіла дасведчанасць аб небяспецы абвалу плацін ва ўсім свеце. Асаблівая ўвага нададзена плаціне Мулаперыяр у Індыі, якая знаходзіцца пад пагрозай абвальвання[30].

Прэзідэнцкі савет Лівіі ў Трыпалі абвясціў Дэрну, а таксама Шахат і Аль-Байду, зонамі бедства[31]. Палата прадстаўнікоў, якая базуецца ў Бенгазі і кантралюе большасць пацярпелых раёнаў, абвясціла нацыянальную жалобу на тры дні, як і яе супернік — урад нацыянальнага адзінства на чале з прэм’ер-міністрам Абдэлям Хамідам Дбэйбе[32]. Арганізацыя Аб’яднаных Нацый адзначыла, што два канкуруючыя ўрады каардынавалі адзін з адным намаганні па аказанні дапамогі[33].

14 верасня порт Дэрны стаў адкрыты для судоў з асадкай не больш за 6,5 метраў, але толькі для дастаўкі гуманітарнай дапамогі[34]. У заходняй частцы горада адноўлена электрычнасць[35]. У той жа дзень служба хуткай дапамогі Лівіі абвясціла, што астатнія жыхары Дэрны будуць эвакуіраваны, а горад будзе зачынены для ўсіх, акрамя пошукава-выратавальных груп[36].

15 верасня абвешчана, што распачнецца расследаванне катастрофы[37]. Праз 10 дзён мэр і яшчэ некалькі чыноўнікаў былі затрыманы па падазрэнні ў халатнасці[38].

Заўвагі правіць

  1. а б Why did Derna's dams break when Storm Daniel hit Libya? (13 верасня 2023). Праверана 13 верасня 2023.
  2. а б Libya: Flood update Flash Update No.7 (23 September 2023) (as of 4pm local time) [EN/AR]. reliefweb.int (24 верасня 2023). Праверана 26 September 2023.
  3. а б Libya: Flood Response Humanitarian Update (As of 10 October 2023) [EN/AR]. reliefweb.int (11 кастрычніка 2023). Праверана 13 October 2023.
  4. Wadi Derna(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2023. Праверана 15 верасня 2023.
  5. Derna: The Libyan city known for rebellion — and neglect. Праверана 15 верасня 2023.
  6. Libya was mired in chaos and corruption. For years, warnings the Derna dams may burst went unheeded. Associated Press (18 верасня 2023). Праверана 18 September 2023.
  7. Aid arrives as Libya copes with flooding aftermath (17 верасня 2023). Праверана 17 верасня 2023.
  8. Deputy mayor of Derna، ليبيا's flooded city, describes situation (13 верасня 2023). Праверана 14 верасня 2023.
  9. Libyan city buries thousands in mass graves after flood as mayor says death toll could triple (14 верасня 2023). Праверана 14 верасня 2023.
  10. Trends in Flooding in Africa (13 верасня 2023). Праверана 15 верасня 2023.
  11. Storm Daniel's deadly flooding spreads to Libya. Праверана 16 верасня 2023.
  12. а б Libyan floods: Derna city looks like a tsunami hit it – minister (12 верасня 2023). Праверана 12 верасня 2023.
  13. а б Libya floods wipe out quarter of city, thousands dead (13 верасня 2023). Праверана 13 верасня 2023.
  14. Hundreds buried in mass graves as Libya reels from devastating flooding. Aljazeera (12 верасня 2023). Праверана 13 September 2023.
  15. Libyan floods: Derna city alone recovers 1,000 bodies – minister. BBC (12 верасня 2023). Праверана 12 September 2023.
  16. а б Libyan official rejects blame for flood disaster. BBC (15 верасня 2023). Праверана 16 September 2023.
  17. 'Utter destruction:' Derna left like a war zone by Libya's catastrophic flooding. CNN (15 верасня 2023). Праверана 15 September 2023.
  18. Magdy, Samy; Mourad, Yousef (16 September 2023). "Libya investigates dams' collapse after a devastating flood last weekend killed more than 11,000". Associated Press. Праверана 17 September 2023.
  19. Libya floods: UN withdraws 11,300 Derna death toll (17 верасня 2023). Праверана 17 верасня 2023.
  20. Alkhshali, Hamdi; Salem, Mostafa; El Damanhoury, Kareem (September 12, 2023). "At least 2,000 dead and 10,000 believed missing in Libya as 'catastrophic' flooding breaks dams and sweeps away homes". CNN. Архівавана з арыгінала 12 September 2023. Праверана September 12, 2023.
  21. Libya floods: Warning over shortage of body bags as fears of disease rise in Derna. Праверана 17 верасня 2023.
  22. Death toll hits 11,300 in Libyan city destroyed by floods (14 верасня 2023). Праверана 17 верасня 2023.
  23. Murphy, Matt (September 13, 2023). "Derna: Soundtrack of children's cries now engulfs Libyan city". BBC. Архівавана з арыгінала 13 September 2023. Праверана September 13, 2023.
  24. Mogul, Rhea; Haq, Sana Noor (September 13, 2023). "Morgues overwhelmed in Libya as rescuers search for thousands missing after flood". CNN. Архівавана з арыгінала 13 September 2023. Праверана September 13, 2023.
  25. "Global Aid Effort Intensifies For Flood-stricken Libya". Barron's. September 14, 2023. Архівавана з арыгінала 14 September 2023. Праверана September 14, 2023.
  26. "Libya flood: Satellite images and aerial photographs show destruction". BBC. September 14, 2023. Архівавана з арыгінала 14 September 2023. Праверана September 14, 2023.
  27. They worked for years in Libya. Now an Egyptian village mourns scores of its men killed in flooding (15 верасня 2023). Праверана 16 September 2023.
  28. Libya floods: Warning over shortage of body bags as fears of disease rise in Derna (англ.). Sky News. Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2023. Праверана 17 верасня 2023.
  29. "Libya flood: Derna mayor's house burnt down in protests". BBC News. 19 September 2023. Праверана 19 September 2023.
  30. Klemm, Josh; Winkler, Isabella (2023-09-17). "Opinion | Is the Disaster in Libya Coming Soon to an Aging Dam Near You?". The New York Times [амерыканская англійская]. ISSN 0362-4331. Праверана 2023-09-17.
  31. Hundreds feared dead after Mediterranean storm Daniel lashes Libya (12 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 12 September 2023. Праверана 12 September 2023.
  32. Hundreds feared dead, thousands missing after devastating floods hit Libya. فرانس 24 (11 верасня 2023). Праверана 12 September 2023.
  33. Libyan rivals 'co-ordinating over flood relief'. بي بي سي (14 верасня 2023). Праверана 14 September 2023.
  34. UN says most Libya flood deaths could have been avoided, as reports emerge of how 7-meter wave 'wiped out' buildings. سي إن إن (14 верасня 2023). Праверана 14 September 2023.
  35. GECOL restores electricity to western Derna (14 верасня 2023). Праверана 16 верасня 2023.
  36. Search teams look for 10,000 missing in flooded Libyan city after death toll passes 11,000. أسوشيتد برس (14 верасня 2023). Праверана 15 September 2023.
  37. 'Disaster of epic proportions': Libya prosecutor probes deadly dam collapse. قناة الجزيرة (16 верасня 2023). Праверана 16 September 2023.
  38. Libya says Derna mayor, other officials detained after flood. Reuters (25 верасня 2023).