Бітва за Себху (2019)

Бітва за Себху — эпізод грамадзянскай вайны ў Лівіі, калі паміж Палатай прадстаўнікоў Лівіі (ППЛ), ісламарадыкаламі і Урадам нацыянальнай згоды (УНЗ) з канца студзеня па сакавік 2019 года вяліся баі за кантроль над горадам Себха[4].

Бітва за Себху
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Лівіі (2014—2020)
Карта наступу ЛНА у раёне Себхі.
Карта наступу ЛНА у раёне Себхі.
Дата 16 студзеня9 сакавіка 2019
Месца Себха і яе наваколле
Вынік перамога ППЛ і ЛНА
Праціўнікі
Лівія ППЛ
Libyan National Army.png ЛНА
Flag of Darfur.svg Паўстанцы Дарфура[1]
Лівія УНЗ
Flag of the Toubou Front for the Salvation of Libya.svg ФТВЛ
Чад Чадыйскія паўстанцы
Нігер Нігерскія паўстанцы

AQMI Flag asymmetric.svg АКІМ

Flag of France.svg Францыя[2]
Flag of the United States.svg ЗША (адмаўляюць свой удзел[3])

Flag of the Islamic State of Iraq and the Levant2.svg Ісламская дзяржава

Камандуючыя
Халіфа Хафтар Фаіз Сарадж
Страты
невядома невядома

ПерадгісторыяПравіць

Горад Себха і яго наваколлі, выкарыстоўваліся тэрарыстычнымі групоўкамі, якія пранікалі ў Лівію з тэрыторыі суседняга Чада. У камандаванні ЛНА неаднаразова заяўлялі пра гатоўнасць пакласці канец дзеянням баевікоў у гэтым раёне, што ў выніку прывяло да масіраванага наступлення на Себху[5]. У 2018 блізу Себхі зафіксаваны сутыкненні паміж войскамі ЛНА і плямёнамі тубу, дружалюбным УНЗ, канкурэнту Палаты прадстаўнік, якой падпарадкоўваўся фельдмаршал Хафтар.

Ход падзейПравіць

Наступленне сіл фельдмаршала Хафтара на город пачалося 16 студзеня 2019 года. Мэтай аперацыі стала вызваленне Себхі ад тэрарыстычных фармаванняў. Неўзабаве войскам удалося хутка падысці да горада, дзе баевікі ўжо падрыхтаваліся да абароны. Найбольш жорсткія баі вяліся за аэрапорт. 28 студзеня сілы ЛНА цалкам авалодалі Себхай[5].

Падчас аперацыі, 18 студзеня, Лівійская нацыянальная армія абвясціла, што за 60 км ад Себхі забіты Абу Талха аль-Лібі, лідар Аль-Каіды ў Магрыбе[6].

З 3 па 6 лютага, пасля шэрагу паразаў, баявыя групы з Нігера[7] і Чада[8] пачалі сыходзіць з краіны. Адзін з атрадаў чадскіх баевікоў падчас свайго адступлення падвергнуўся бамбардзіроўцы ВПС Францыі[2].

Тым часам УНЗ выказала сваю незадаволенасць аперацыяй ЛНА у Себхе. 6 лютага паміж сіламі ўрада і хафтараўцамі адбыліся першыя сутыкненні.

13 лютага, згодна з інфармацыяй УНЗ, ВПС ЗША нанеслі паветраны ўдар у раёне Убары па пазіцыях баевікоў Аль-Каіды. Аднак на наступны дзень Злучаныя Штаты выпусцілі заяву, што яны не праводзілі паветраных рэйдаў у гэтым раёне[3].

Раніцай 20 лютага сараджысты ўваходзяць у горад Мурзук і выцясняюць адтуль чадскіх паўстанцаў[9][10]

21 лютага УНЗ абвясціў, што ён «мірна» захапіў нафтарадовішча Аль-Філ[11][12].

У сакавіку сілы Хафтара праводзяць паспяховае наступленне ў раёне Себхі, выцясняючы з рэгіёне УНЗ, у тым ліку з гарада Мурзук, які яны захапілі 2 сакавіка.

Зноскі