Бітва за Трыпалі (2018)

Другая бітва за Трыпалі — узброеныя сутыкненні ў Трыпалі паміж рознымі фарміраваннямі, якія не падпарадкоўваліся УНЗ.

Другая бітва за Трыпалі
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Лівіі (з 2014)
Дата 27 жніўня23 кастрычніка 2018
Месца Трыпалі
Прычына канкурэнцыя паміж узброенымі фармаваннямі
Вынік 26 верасня абвешчана перамір’е, якое ў кастрычніку некалькі разоў парушалася
Праціўнікі
Лівія Брыгада Тархуна Лівія Брыгада Трыпалі[1]
Лівія Брыгада Місурата[2]
Лівія Брыгада Зінтан
Лівія Брыгада Навасі
Лівія УНЗ
Сілы бакоў
невядома невядома
Агульныя страты
больш за 115 забітых[3], 383 параненых[4], 25 000 бежанцаў[5]

Сутыкненні пачаліся 27 жніўня паміж брыгадамі Зінтан і Місурата, з аднаго боку, і брыгадай Тархуны («Сёмая пяхотная брыгада»), з другога[6][7]. Баі таксама вяліся ў раёне міжнароднага аэрапорта Трыпалі[8]. 1 верасня Урад нацыянальнай згоды Лівіі абвясціў рэжым надзвычайнага становішча ў сталіцы і яе наваколлі з-за бесперапынных баёў[9]. Сутыкненні працягваліся аж да 26 верасня, калі УНЗ абвясціў аб спыненні баявых дзеянняў у ваколіцах Трыпалі і заключэнні перамір’я паміж канкуруючымі групоўкамі[10].

У пачатку кастрычніка, нягледзячы на абвешчанае 26 верасня перамір’е, баі ў раёне Трыпалі аднавіліся. Асноўныя сутыкненні ў раёне міжнароднага аэрапорта паміж брыгадамі гарадоў Тархун і Трыпалі («Суар Трыпалі»)[11]. Падчас новых баёў кіраўніком МУС Лівіі брыгада Зінтан была абвінавачана ў шэрагу злачынстваў, у тым ліку рабаванні, шантажу, пераследах і забойствах мірных жыхароў[12]. На працягу ўсяго месяца ў сталіцы і яе наваколлі адбываліся ўзброеныя сутыкненні паміж рознымі непадкантрольнымі УНЗ узброенымі брыгадамі[13][14][15].

Усяго ў баях у сталіцы загінулі больш за 115 чалавек[3].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Gunfight re-emerges south of Tripoli - The Libya Observer. www.libyaobserver.ly. Праверана 22 September 2018.
  2. Misrata takes its military might to Tripoli's militia battle - Libyan Express - Libya News, Opinion, Analysis and Latest Updates from Libya (22 верасня 2018). Праверана 27 September 2018.
  3. а б Число погибших в столкновениях в Триполи выросло до 115 человек Архівавана 24 верасня 2018. — РИА Новости, 23 сентября 2018
  4. Elumami, Ahmed. "Tripoli clashes leave 115 dead, 383 injured- health ministry". Reuters. Праверана 27 September 2018.
  5. 25,000 displaced by fighting in Libya’s Tripoli: UNICEF – Brinkwire(недаступная спасылка). en.brinkwire.com. Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2018. Праверана 27 September 2018.
  6. Перастрэлкі ўспыхнулі ў сталіцы Трыпалі — Afrigatenews
  7. Главарь разбоев Мисураты: «ситуация была бы лучше, если бы атакующие заняли Триполи» Архівавана 27 красавіка 2019. — сайт сообщества «За Каддафи и его народ»
  8. Разбои Зинтана во главе с Имадом Трабелси выдвинулись к международному аэропорту Триполи Архівавана 27 красавіка 2019. — сайт сообщества «За Каддафи и его народ»
  9. Власти Триполи объявили режим ЧП из-за боев в окрестностях города РІА Навіны, 02.09.2018
  10. В Ливии объявили о новом перемирии между вооруженными группировками — РИА Новости, 26 сентября 2018
  11. В Ливии силовые органы привели в готовность из-за боев у Триполи — РИА Новости, 18.09.2018
  12. Главарь «МВД» ПНС-2 Ашур возложил на зинтанцев Трабелси ответственность за столкновения в районе Андалус в Триполи Архівавана 27 красавіка 2019.За Каддафи и его народ, 2 октября 2018
  13. Больница университета Триполи получила пять тел, погибших в столкновениях в столице Архівавана 27 красавіка 2019. — За Каддафи и его народ, 23.10.2018
  14. Стрельба в здании «центральной безопасности» в Завия Дахмани Архівавана 27 красавіка 2019. — За Каддафи и его народ, 23.10.2018
  15. Нападение на офис компании по водоснабжению и канализации Архівавана 27 красавіка 2019. — За Каддафи и его народ, 13.10.2018