Бітва на Хлебным полі

Бітва на Хлебным полі (венг.: Kenyérmezei csata, рум.: Bătălia de la Câmpul Pâinii) — бітва паміж венгерскімі і турэцкімі войскамі, якая адбылася 13 кастрычніка 1479 года ў Трансільваніі, на Хлебным полі на беразе ракі Мурэш паміж гарадамі Арашціе і Себеш.

Бітва на Хлебным полі
Асноўны канфлікт: Асмана-венгерскія войны
Бітва на Хлебным полі
Бітва на Хлебным полі
Дата 13 кастрычніка 1479
Месца Трансільванія
Вынік Перамога венгерскага войска
Праціўнікі
Каралеўства Венгрыя,
Сербская дэспатыя,
добраахвотнікі
Асманская імперыя,
Валахія
Камандуючыя
Пал Кініжы,
Іштван Батары,
Вук Бранкавіч
Басараб III Стары
Алі Кодша бей
Басараба Цэпелюш
Сілы бакоў
12- 15 тысяч 15-20 тысяч туркаў, 2 тысячы валахаў
Страты
3 тысячы некалькі тысяч туркаў, тысяча валахаў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

На чале венгерскага войска стаялі Пал Кініжы, Іштван Батары, Вук Бранкавіч і Басараб III Стары. Турэцкімі войскамі камандавалі Алі Кодша і Басараба Цэпелюш.

9 кастрычніка турэцкая армія ўвайшла на тэрыторыю Трансільваніі ля мястэчка Кальнік разрабавала некалькі вёсак і мястэчак і ўзяла ў палон шмат мясцовых жыхароў.

13 кастрычніка 1479 года на Хлебным полі пачалася асноўная бітва. Турэцкія войскі налічвалі больш за 20 тысяч чалавек. Венгерскае войска складалася з 12 — 15 тысяч чалавек.

Вынікам бітвы стала перамога венграў, якія разграмілі турэцкую армію. Рэшткі турак беглі ў горы, дзе большасць з іх былі забіты мясцовым насельніцтвам. Страты венгерскага войскі склалі каля 3000 чалавек.

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць