Бітва пад Кінаскефаламі (197 год да н.э.)

Бітва пад Кінаскефаламі (197 да н.э.) — бітва каля грады пагоркаў Кінаскефалы (Kynos kephlāi) у Фесаліі (Грэцыя) у час 2-й Македонскай вайны. Рымскае войска (консул Т. Квінкцый Фламінін; каля 26 тыс.ч.) перамагло македонскае войска цара Філіпа V (26 тыс.ч.).

Другая Македонская вайна
Дата 197 да н.э.
Месца Кінаскефалы, Фесалія
Вынік перамога Рыма
Праціўнікі
Рымская рэспубліка Македонія
Сілы бакоў
33 400 25 500
Страты
700 8000 забітых,
5000 забітых (Палібій і Ціт Лівій),
2000 забітых (Плутарх)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Перамога скончыла панаванне македонцаў у Грэцыі, а большая частка македонскай дзяржавы трапіла ў залежнасць ад Рыма.

У гэтай бітве рымляне ўпершыню ўжылі супраць цяжкай македонскай фалангі маніпулярную тактыку.

Літаратура правіць

  • Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М.: Воениздат, 1983. — 863 с. (руск.). С.331