Бітва пад Стоўбцамі адбылася 10 чэрвеня 1792. Атрад літоўскага генерала Юзафа Беляка тры гадзіны ваяваў пад Стоўбцамі з авангардам расійскага корпуса генерала Барыса Меліна.

Бітва пад Стоўбцамі
Асноўны канфлікт: вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года
Дата 10 чэрвеня 1792
Месца Стоўбцы, цяпер Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць, Беларусь
Вынік перамога літоўцаў
Праціўнікі
Herb Rzeczypospolitej Obojga Narodow.svg
Рэч Паспалітая
Lesser Coat of Arms of Russian Empire.svg
Расійская імперыя
Камандуючыя
генерал-маёр Юзаф Беляк генерал-лейтэнант граф Барыс Пятровіч Мелін
Сілы бакоў
татарская конніца і літоўская народная брыгада 2 палкі драгунаў
 Прагляд гэтага шаблона Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года

ПерадумовыПравіць

Генерал Юзаф Юдыцкі, корпус якога складаўся з 7700 салдат і 10 гармат, 7 чэрвеня атрымаў з праездаў інфармацыю пра набліжэнне з Койданава расійскага корпуса генерала Меліна, які складаўся з 9600 салдат і 13 гармат. Юдыцкі вырашыў адступіць да Міра, вылучыўшы атрад пад камандаваннем генерала Беляка, які павінен быў абараняць адыход літоўскіх войскаў і трымаць левы бераг Нёмана пад Стоўбцамі, затрымаць рускіх падчас пераправы. У склад атраду Беляка ўвайшоў атрад татараў і брыгада нацыянальнай кавалерыі пад кіраўніцтвам Сулістроўскага.

БітваПравіць

Раніцай 10 чэрвеня ў чаканні рускіх Беляк падвёў свой атрад да рачнога пагорку. Неўзабаве пад Стоўбцамі пачалі пераходзіць праз Нёман каля тысячы расійскіх драгунаў. Калі рускія падышлі да берага, Беляк пакінуў нацыянальную кавалерыю Сулістроўскага, а сам з татарамі атакаваў суперніка. Татары пад кіраўніцтвам Беляка рассеялі расійскіх драгунаў, якія кінуліся бегчы. Неўзабаве за ўцякаючым супернікам пагналіся літоўскія палкі. Але ў гэты час нізоўе Нёмана перасёк другі полк расійскіх драгун і раптам напаў на левае крыло літоўскага палка. Прыбыла ў дапамогу нацыянальная літоўская кавалерыя, якая неўзабаве змяшалася з адыходзячымі татарамі і з пераследуючымі іх рускімі.

Бачачы драматычную сітуацыю сваіх войскаў, Беляк сабраў вакол сябе 100 салдат і кінуўся ў адчайны напад, імкнучыся спыніць шматлікіх рускіх. З панікі літоўскія атрады па прыкладзе Беляка таксама пачалі атакаваць. Расійскія драгуны пачалі адыходзіць да ракі, дзе ўжо патанула мноства рускіх. Ад поўнага разгрому расійскую кавалерыю ўратавала прыбыццё пяхоты, якая ўсталявала на левым беразе артылерыю і пачала страляць па літоўскім войску. У сувязі з набліжэннем асноўнага войска Меліна Беляк загадаў сваім салдатам адысці ў кірунку Міра, дзе знаходзіўся корпус генерала Юдыцкага. Бой працягваўся каля трох гадзін. Пасля адыходу атрада Беляка расійскі корпус генерала Меліна скончыў пераправу праз Нёман і ўстаў пад Залужжа. На наступны дзень адбылася бітва пад Мірам.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Piotr Borawski, Tatarzy w dawnej Rzeczypospolitej, Ludowa Spółdzielnia Wydawnicza, Warszawa 1986, ISBN 83-205-3747-9, str. 227—228