Юзаф Юдзіцкі

(1719—1797) стражнік вялікі літоўскі
(Пасля перасылкі з Юзаф Юдыцкі)

Юзаф Юдзіцкі (17191797) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Юзаф Юдзіцкі
Józef Judycki
Герб уласны «Радван зменены»
Герб уласны «Радван зменены»
Вялікі стражнік літоўскі
1776 — 1789
Папярэднік Антоні Гелгуд
Пераемнік Ігнацы Гелгуд
Нараджэнне 1719(1719)
Смерць 1797(1797)
Род Юдзіцкія
Бацька Міхал Юдзіцкі
Жонка Марыя Агінская
Алаіза Радзівіл
Дзеці Ян, Станіслаў, Юзаф
Дзейнасць афіцэр
Званне генерал
Узнагароды
Ордэн Святога Станіслава
Ордэн Святога Станіслава

Біяграфія правіць

Маршалак рэчыцкі з 1767, староста рэчыцкі з 1773, вялікі абозны літоўскі з 1774, вялікі стражнік літоўскі ў 17761789; у 1777 маршалак Трыбуналу ВКЛ. Быў таксама старостам стралкоўскім і багінскім. Шмат разоў выбіраўся паслом на соймы.

З 1783 генерал-лейтэнант, камандзір 1-й дывізіі войска ВКЛ, потым шэф 4-га палка булавы польнай. 1 чэрвеня 1792 прызначаны галоўнакамандуючым войскам ВКЛ падчас вайны з Расіяй, але 10 чэрвеня 1792 разбіты расійскімі войскамі пад Мірам і праз тыдзень заменены на пасадзе галоўнакамандуючага Міхалам Забелам. У 1793 служыў у расійскім войску. У 1797 у складзе дэлегацыі Мінскай губерні прысутнічаў на каранацыі Паўла I.

Кавалер ордэна Святога Станіслава (1777)

Сям'я правіць

З роду Юдзіцкіх герба ўласнага «Радван зменены», сын Міхала. Быў двойчы жанаты: спачатку з Марыяй, дачкой Марцыяна Міхала Агінскага, а потым з Алаізай, дачкой Альбрэхта Радзівіла. Дзякуючы другому шлюбу атрымаў ад цесця Рэчыцкае староства. Меў сыноў Яна, Станіслава і Юзафа.

Зноскі

Літаратура правіць