Бітва пры Богесундзе
Бітва пры Багесундзе, Бітва на возеры Осунд (дацк.: Slaget ved Bogesund, шведск.: Slaget på Åsundens is, slaget vid Bogesund) — бітва, якая з’яўляецца часткай Вайны за незалежнасць Швецыі, якая адбылася 19 студзеня 1520 года паміж шведскімі паўстанцкімі і дацкімі войскамі на возеры Осундэн, прыкладна ў трох кіламетрах на поўдзень ад цяперашняга Ульрысэгамна. Шведскія паўстанцы на чале з рэгентам Швецыі Стэнам Стурэ Малодшым увайшлі ў бой з дацкімі войскамі на чале з Отэ Крумпенам[1]. Стэн Стурэ быў цяжка паранены і памёр 3 лютага 1520 года ад наступстваў свайго ранення. У выніку дацкія войскі дайшлі да Стакгольма, дзе Крысціян II 4 лістапада 1520 года каранаваўся каралём Швецыі, а затым адбылася Стакгольмская крывавая лазня.
Бітва пры Богесундзе | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вайна за незалежнасць Швецыі | |||
| |||
Дата | 19 студзеня 1520 года | ||
Месца | Возера Осунд у Багесунда (сёння Ульрысэгамн) | ||
Прычына | Жаданне Даніі цалкам павярнуць уладу над Швецыяй | ||
Вынік | Поўная перамога Даніі | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Перадгісторыя і падрыхтоўка
правіцьУ 1473 годзе адбыўся Кальмарскі савет, на якім было прынята, што Швецыя магла мець аўтаномію ад Даніі на чале з рэгентам, аднак пачынаючы з 1518 года, Крысціян II спрабаваў зноў падначаліць Швецыю. Першая спроба завяршылася паражэннем у Брэнчурцы (Brännkyrka). Зімою 1519 — 1520 гадоў ён распачаў новую спробу вярнуць уладу над Швецыяй.
Камандаваў дацкімі войскамі дацкі рыцар Отэ Крумпен. Армія складалася з добра навучаных наймітаў са Свяшчэннай Рымскай імперыі, Францыі і Шатландыі. Халодны перыяд года быў абраны таму, што, акрамя існуючых сцежак, рэкі, азёры і балоты змерзлі, што дазволіла хутка ісці добра экіпіраванай дацкай арміі. Крумпен павёў сваё войска маршам праз мяжу праз даліну Этранс.
Са шведскага боку для абароны былі мабілізаваны жаўнеры з захада Готланда і сяляне памежных раёнаў.
Стурэ, які ўзначальваў шведская апалчэнне, выбраў месца на захадзе Готланда, дзе хацеў даць бой датчанам. Возера ў гэтым месцы было адносна вузкім, на ўсходзе ад якога, на беразе, на ўзвышшы знаходзіцца мемарыяльны камень каля сучаснай фермы Скотэк.
Тады, 19 студзеня, на месца прыйшла дацкая армія.
Ход бітвы і наступствы
правіцьУ самым пачатку бітвы, Стэн Стурэ быў паранены гарматным ядром, якое адскочыўшы ад лёду трапіла яму вышэй калена. Яго выносілі з поля бою, і шведскія войскі пачалі адступаць. Падрабязнасці самой бітвы не захаваліся, але вынікам стала поўная перамога дацкай арміі.
Траўмы Стурэ не былі належным чынам апрацаваны, і ён памёр 3 лютага падчас зваротнага шляху ў Стакгольм на санях па лёдзе Меларэна. Датчане рушылі далей на поўнач і рабавалі тэрыторыі ў кірунку Ульрысэгамна, Фальчопінга, і Шэўдэ і Скара. У Тыведэне адбылася яшчэ адна бітва, якая каштавала датчанам паловы іх войскаў[2].
21 лютага абодва бакі згадзіліся на 8 дзён скласці зброю ў Стрэнгнэсе. 2 сакавіка датчане дасягнулі Упсалы і заключылі перамір’е са шведскім паслом на чале з архіепіскапам Густавам Тролем, у якім шведскі бок пакляўся каралю Крысціяну ІІ у вернасці, а дацкі бок абавязаўся ўстрымлівацца ад сілавых мер.[3]
Крысціян II быў каранаваны каралём Швецыі ў Стакгольме 4 лістапада 1520 года. Адразу пасля каранацыі, нягледзячы на папярэднюю амністыю, супраць прыхільнікаў Стэна Стурэ пачаліся судовыя працэсы, у выніку якіх было пакарана больш за 80 чалавек. Цела Стэна Стурэ таксама было выкапана і спалена на вогнішчы.
Падзеі бітвы таксама апісваюцца ў «Скандынаўскай рыфмахроніцы»:
- Som the begynthe skjuta som bäst
- Och jag redh opå en blakoten häst,
- Som vrenede och språng både till och frå
- I örlig kunde både bijta och slå;
- Lyckan ej bättre med mig stod
- Genom benet bleff jag skutin med ett lod.
Прыкладны нелітаратурны пераклад:
- Як толькі пачынаецца добрая бойка
- А я ехаў на чорным кані,
- Хто разварочваўся і скакаў туды і назад
- Эрліг мог і ўкусіць і ўдарыць
- Шчасце прайшло каля мяне
- Па назе мяне ўдарылі ядром.
У знакамітым вершы Эдварда Бэкстрома «Herr Stens visa» ёсць матывы бітвы, як ён іх сабе ўяўляў.
Мемарыял
правіцьНа полі для гольфа каля фермы Скотэка быў усталяваны мемарыяльны камень з такім надпісам:
Sten Sture d.y.
sårades dödligt på Åsundens is
den 19 januari 1520
under strid mot rikets fiender
för Sveriges själfständighet
- - -
vid Skotteken restes denna vård
år 1914
för att hugfästa minnet af
en bland Sveriges ädlaste män
Пераклад:
Стэн Стурэ М.
смяротна паранены на лёдзе Осунда
19 студзеня 1520
у бітве з ворагамі каралеўства
за незалежнасць Швецыі
- - -
гэты помнік узведзенны ў Скотэне
1914 года
каб замацаваць памяць
аднаго з самых высакародных людзей Швецыі
Зноскі
- ↑ Ulricehamns krönika: blad och bilder ur en stads historia. — Ulricehamn, 1951.
- ↑ James L. Larson: Reforming the North. The Kingdoms and Churches of Scandinavia, 1520–1545. Cambridge 2010, S. 73.
- ↑ James L. Larson: Reforming the North. The Kingdoms and Churches of Scandinavia, 1520–1545. Cambridge 2010, S. 74.
Літаратура
правіць- Bygden vid ridvägarna : årtusenden kring Åsunden. — Ulricehamn: [Ulricehamns offset], 1997. — ISBN 91-971038-6-1.
- Kalmarunionens tid : från drottning Margareta till Kristian II. — Stockholm: Rabén Prisma, 1997. — ISBN 91-518-3165-1.
- Friedrich Rühs: Geschichte Schwedens, Band 2. Johann Jakob Gebauer, Halle 1805 (online)
Спасылкі
правіць- Artikel bei www.denstoredanske.dk
- Sten Sture d.y. bei www.historiesajten.se