Вайна за незалежнасць Швецыі

Вайна за незалежнасць Швецыі (шведск.: Befrielsekriget, 1521—1523) — узброенае паўстанне XVI стагоддзя, якое прывяло да ўтварэння незалежнай шведскай дзяржавы.

Вайна за незалежнасць Швецыі
Густаў Васа ўваходзіць у Стакгольм
Густаў Васа ўваходзіць у Стакгольм
Дата 15211523
Месца Швецыя
Прычына Імкненне Швецыі да незалежнасці
Вынік Утварэнне незалежнай Швецыі
Праціўнікі
Швецыя,

Любек

Кальмарская унія
Камандуючыя
Густаў Васа Крысціян II

Перадгісторыя правіць

У 1397 годзе была абвешчана Кальмарская унія, у адпаведнасці з якой Нарвегія, Швецыя і Данія аб'ядноўваліся пад адзінай вярхоўнай уладай.

У 1448 годзе памёр бяздзетны Крыстафер III Баварскі, які ўзначальваў унію. Шведы абралі каралём Карла Кнутсана, спадзяючыся адрадзіць унію пад шведскім вяршэнствам (і ў наступным годзе Карл быў абраны таксама каралём Нарвегіі), але датчане аддалі перавагу зрабіць каралём Крысціяна Ольдэнбургскага. У 1470 годзе Карл Кнутсан памёр, і датчане прад'явілі правы на шведскі прастол, аднак шведы разбілі датчан у бітве пры Брункебергу, і абвясцілі рэгентам Стэна Стурэ Старэйшага.

У 1481 годзе памёр Крысціян, і дацкі прастол атрымаў у спадчыну яго сын Іаган. У 1483 годзе ён стаў таксама каралём Нарвегіі, а ў 1497 годзе здолеў вымусіць Стэна Стурэ Старэйшага адмовіцца ад рэгенцтва, і стаў каралём Швецыі, аднавіўшы Кальмарскую унію.

Калі ў 1500 годзе дацкія войскі былі разбіты войскамі сялянскай Дытмаршанскай рэспублікі ў бітве пры Хемінгштэце, то шведы абвясцілі незалежнасць ізноў, і зноў абвясцілі Стэна Стурэ Старэйшага рэгентам. У 1503 годзе Стэн Стурэ сканаў, і новым рэгентам Швецыі стаў яго пляменнік Свантэ Нільсан Стурэ, а калі ў 1512 годзе памёр і той — сын Свантэ Нільсана Стэн Стурэ Малодшы. У 1513 годзе сканаў кароль Крысціян, і дацкі прастол заняў яго сын Крысціян II, які ў выніку ў 1520 годзе каранаваўся і каралём Швецыі, уладкаваўшы для сваіх праціўнікаў «Стакгольмскую крывавую лазню».

Ход вайны правіць

Шведскі дваранін Густаў Васа быў адпраўлены закладнікам у Данію. Ён здолеў бегчы адтуль у Любек, а затым у Даларну. У Даларне ён імкнуўся падняць паўстанне супраць Даніі; спачатку ў яго было мала прыхільнікаў, і ён ужо жадаў бегчы ў Нарвегію, але затым справа пайшла паспяхова, і ў 1521 годзе паўстанне ахапіла ўвесь край. Густаў рушыў на Стакгольм; па дарозе, у Вадстэне, прадстаўнікі саслоўяў пакляліся яму ў вернасці як главе і ландсгеру ўсёй Швецыі. Атрымаўшы значную дапамогу з Любека, Густаў пачаў аблогу Стакгольма. Горад здаўся яму 20 чэрвеня 1523 г. Густаў быў абраны каралём Швецыі.

Вынікі і наступствы правіць

У 1563 годзе Данія развязала вайну, спрабуючы вярнуць уладу над Швецыяй, але ў 1570 годзе быў падпісаны Штэцінскі мір, па ўмовах якога дацкія каралі адмовіліся ад дамаганняў на карону Швецыі.

Літаратура правіць

  • А. Б. Широкорад «Северные войны России», — Москва: издательство «АСТ», 2001. ISBN 5-17-009849-9