Нацыянальны парк Тыведэн
Тыведэн (шведск.: Tiveden) — нацыянальны парк у Швецыі, знаходзіцца на мяжы правінцый Эрэбру і Вестра-Гёталанд, паміж азёрамі Венерн і Ветэрн (камуны Лакса і Карлсбарг), большую частку парка займае скалісты ландшафт, пакрыты хваёвым лесам.
![]() | |
Катэгорыя МСАП — II (Нацыянальны парк) |
|
Размяшчэнне | Швецыя |
---|---|
Найбліжэйшы горад | Karlsborg |
Плошча | 1,350 га[1] |
Дата заснавання | 1983[1] |
Лес Тыведэн — адзін з трох буйных лясоў цэнтральнай Швецыі, які гістарычна падзяляў плямёны гётаў на поўдні (Гёталанд) і свеяў на поўначы (Свеаланд); іншыя - гэта Цюлескуген і Кольмардэн.
Лес Тыведэн стаіць на гранітных скалах.
Вялікі ўклад у фарміраванне цяперашняга ландшафту лесу ўняслі ледавікі ледніковага перыяду, які таялі каля 11 тысяч гадоў таму назад. Ледавікі неслі з сабой велізарныя валуны, да гэтага часу раскіданыя па раёне і моцна абцяжарваюць перамяшчэнне.
З-за беднасці глебы флора і фаўна лесу небагатыя, асноўным відам дрэў з'яўляецца хвоя, якая, дзякуючы павярхоўнаму тыпу каранёвай сістэмы, можа развівацца ў тонкім (1-2 см) пласце урадлівай глебы. Некаторыя ўчасткі пакрытыя ягелем. У пэўных месцах растуць пралеска і ляшчына. Большая частка лесу ў нацыянальным парку каля Стэнкела вырасла пасля вялікага пажару ў 1835 годзе.
З буйных жывёл у лесе назіраюцца алені і ласі. У лік дробных млекакормячых, якія насяляюць лес, уваходзяць лісы, барсукі, куніцы, вавёркі. Ёсць вялікая папуляцыя глушцоў, іншыя птушкі, якія сустракаюцца ў лесе — Сыч касматаногі і Трохпальцы дзяцел, для якога Тыведэн з'яўляецца паўднёвай мяжой арэала.
Парк займае самую недаступную частку лесу, т.зв. Трольтывен.
Афіцыйнай мэтай парку з'яўляецца захаванне лесу, азёр і расколін у натуральным першапачатковым выглядзе, бесперашкоднае ператварэнне лесу ў некрануты.
У парку нельга спыняцца на ноч, ездзіць на веласіпедах, распальваць агонь і наносіць шкоду раслінам.
Асноўныя славутасці:
- Валуны ў Стэнкела велічынёй да 10 метраў;
- Выгляд з гор Трольчуркуберген;
- Пляж Вітсанд.
Па парку праходзіць вузкая грунтавая дарога, працягласць пешаходных маршрутаў складае 25 км. У многіх месцах пракладзены гаці і зладжаны лесвіцы і парэнчы, без якіх перамяшчэнне было б вельмі складаным, а месцамі - і немагчымым.
Зноскі
- ↑ а б Tiveden National Park - Naturvårdsverket(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2013. Праверана 13 сакавіка 2013.
Спасылкі правіць
Нацыянальны парк Тыведэн на Вікісховішчы |
- Сайт пра нацыянальны парк Тыведэн Архівавана 5 кастрычніка 2013. (шведск.)