Б’ёрн з Хогі
Б’ёрн з Хогі (шведск.: Björn på Håga) — паўлегендарны кароль Швецыі, паводле Сазе пра Хервёр, сын Эрыка Б’ёрнсана, які кіраваў разам з братам, Анундам Упсальскім. У сазе згадваецца пляменнік Б’ёрна Эрык Анундсан, сучаснік Харальда Цудоўнавалосага, што дазваляе датаваць кіраванне самага Б’ёрна першай паловай IX стагоддзя[1].
Б’ёрн з Хогі шведск.: Björn på Håga | |
Смерць | IX стагоддзе |
---|---|
Дынастыя | Мунсё[d] |
Бацька | Эрык Б'ёрнсан |
Дзеці | Olof (I) of Sweden[d] |

У «Кнізе пра засяленне Ісландыі» распавядаецца пра шведскага пасяленца, які адным з першых прыйшоў у Ісландыю — сына Б’ёрна з Хогі[1]. Акрамя таго, пра Б’ёрна і яго скальдаў Брагі Бодасана і Эрпра Іўтундзі згадвае спіс Скальдаталь(англ.) бел.[2][3].
Таксама пацверджанне гістарычнасці Б’ёрна ёсць у Святога Рымберта ў «Жыціі Ансгара(англ.) бел.» (лац.: Vita Ansgarii), дзе згадваецца «кароль Б’ёрн» (лац.: rex Bern)[1]. Гісторыкі яшчэ ў XVIII стагоддзі прытрымліваліся адзінага меркавання, што гэты Б’ёрн і ёсць Б’ёрн з Хогі[1][4]. Гэтаму ёсць шмат доказаў у тэксце твора Рымберта: так, Рымберт піша, што Ансгар прыехаў у Бірку і бачыў там гэтага караля — Бірка была часткай уладанняў Б’ёрна з Хогі[5]; Рымберт таксама апісвае іншага караля Анундуса, выгнанага, але затым які вярнуўся з дапамогай датчан[6][7], і гэты Анундус, па меркаванні гісторыкаў, і ёсць Анунд, брат Б’ёрна[7][8].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 Finnur Jónsson (1890). «Om skjaldepoesien og de ældste skjalde», in Kock, Axel (Ed.). Arkiv för nordisk filologi, sjätte bandet. Ny följd: andra bandet. C.W.K. Gleerups förlag, Lund. p. 144.(ісл.)
- ↑ Skáldatal.(англ.)
- ↑ Finnur Jónsson (1890). «Om skjaldepoesien og de ældste skjalde», in Kock, Axel (Ed.). Arkiv för nordisk filologi, sjätte bandet. Ny följd: andra bandet. C.W.K. Gleerups förlag, Lund. p. 143.(ісл.)
- ↑ The article Sweden in the Britannica of 1911.(англ.)
- ↑ Jónsson, Finnur. (1890). «Om skjaldepoesien og de ældste skjalde», in Kock, Axel (Ed.). Arkiv för nordisk filologi, sjätte bandet. Ny följd: andra bandet. C.W.K. Gleerups förlag, Lund. pp. 144—145.(ісл.)
- ↑ The article Anund in Nordisk familjebok (1904).(нарв.)
- ↑ 7,0 7,1 Medieval Sourcebook: Rimbert: Life of Anskar, the Apostle of the North, 801—865, in translation by Charles. H. Robinson.(англ.)
- ↑ «Hervarar saga ok Heiðreks», Guðni Jónsson’s and Bjarni Vilhjálmsson’s edition at Norrøne Tekster og Kvad. English translation by N. Kershaw: «The Saga of Hervör and Heithrek» in Stories and Ballads of the Far Past, translated from the Norse (Icelandic and Faroese). Cambridge University Press, 1921.(англ.)
Б’ёрн з Хогі
| ||
Папярэднік: Эрык Рэфілсан |
Паўлегендарны кароль Швецыі суправіцель Анунд Упсальскі |
Пераемнік: Улаф і/ці Эрык Анундсан |