ВЭС СВК Свіцязянка-2003

ВЭС СВК «Свіцязянка-2003» — ветравая электрастанцыя ў Беларусі, у вёсцы Дуброва Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці.

Вызначанай магутнасцю 210 кВт, складаецца з трох ВЭУ А-77 (па 70 кВт кожная), вытворчасці ААТ «Аэрола-Энерга», усталяваных на 30-метровых апорах. Уведзена ў эксплуатацыю ў ліпені—жніўні 2007 года. Кошт трох ВЭУ ~ 500 млн руб. (ліпень 2007). Будаўніцтва часткова фінансавалася дэпартаментам Дзяржкамітэта па стандартызацыі, энергаэфектыўнасці і энергаашчаджэнню, як адзін з праектаў Праграмы «Энергаашчаджэнне». Звычайная хуткасць ветру на месцы будоўлі (Навагрудскае ўзвышша) не менш за 6 м/с. Выпрацоўка электраэнергіі ВЭС у тры разы будзе перавышаць патрэбы СВК «Свіцязянка-2003», лішкі будзе купляць «Гроднаэнерга».