Вавёрка (рака)

рака ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Лебяда (басейн Нёмана)

Вавёрка — рака ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Лебяда (басейн Нёмана). Даўжыня 15 км. Плошча вадазбору 80 км².

Вавёрка
Характарыстыка
Даўжыня
  • 15 км
Басейн 80 км²
Вадацёк
Вусце Лебяда
Размяшчэнне
Водная сістэма Лебяда → Нёман → Балтыйскае мора
Краіна

Пачынаецца каля вёскі Навасады (Шчучынскі раён), цячэ па Лідскай раўніне, упадае ў Лебяду на паўднёвы захад в. Паперня (Лідскі раён). На ўсім працягу каналізаваная. Каля в. Ваверка сажалка (пл. 0,33 км²). Асноўны прыток — рака Крыніца (злева).

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.