Белавежская Пушча

возера ў Брэсцкай вобласці

Белавежская пушча, Камянецкае вадасховішча, Перавалоцкае вадасховішча — вадасховішча ў Беларусі, у Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці, на рацэ Перавалока (за 12 км ад вусця), на тэрыторыі Белавежскай пушчы. За 25 км на поўдзень ад г. Камянец, каля в. Ляцкія. Створана ў 1964. Плошча 3,32 км², даўжыня 3,5 км, найбольшая шырыня 1,5 км, глыбіня 1,95 м. Выкарыстоўваецца для развядзення дзікай вадаплаўнай птушкі і рыбы.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8