Перавалока (рака)

рака ў Беларусі і Полшчы

Перавало́ка, Цяплу́ха — рака ў Пружанскім і Камянецкім раёнах Брэсцкай вобласці і Польшчы, левы прыток ракі Правая Лясная (басейн Віслы). Даўжыня 24 км. Плошча вадазбору 155 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰.

Перавалока
Характарыстыка
Даўжыня 24 км км
Вадацёк
Вусце Рака Правая Лясная
Размяшчэнне
Водная сістэма Правая Лясная → Лясная → Буг → Нараў → Вісла → Гданьская бухта
Краіна

Пачынаецца з балотнага масіву і цячэ па тэрыторыі Белавежскай Пушчы, вусце на мяжы з Польшчай. У высокай плыні называецца Саломенка. На рацэ створанае вадасховішча Белавежская Пушча. Ад вытоку да пункта за 2 км ніжэй вадасховішча рэчышча каналізаванае.

Літаратура

правіць
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.