Вадзяное кола
Вадзяное кола — механічная прылада для пераўтварэння гідраэнергіі у энергію вярчальнага руху з тым, каб на восі кола можна было здзяйсняць працу. Пры ўздыме вады на некаторы ўзровень у ёй запашвацца адпаведная гэтаму ўзроўню патэнцыйная энергія, таму падаючая вада можа здзяйсняць працу. Адваротнае пераўтварэнне ўжываецца ў вяслярных колах, якія выкарыстоўваюцца ў якасці рухавіка на суднах.
Выкарыстоўвалася са старажытных часоў у сістэмах ірыгацыі ў Егіпце, Індыі, Кітаі і іншых краінах, пазней — для прывада вадзяных млыноў, працоўных машын і механізмаў вытворчасцяў.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).