Вадзім Канстанцінавіч Латышаў

Вадзім Канстанцінавіч Латышаў (29 жніўня 1948, Берлін, ГДР) — беларускі архітэктар.

Вадзім Канстанцінавіч Латышаў
Дата нараджэння 29 жніўня 1948(1948-08-29) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1973 годзе. Працаваў у Мінскпраекце, на камбінаце «Белгандальрэклама», з 1984 года — мастак прамграфікі Заслаўскай карданажна-паліграфічнай фабрыкі.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1978 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць правіць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): праекты забудовы мікрараёнаў Масюкоўшчына-2 (1976), Захад-3 (1978), Захад-4, 5, па вул. Ангарскай (1979), камунальна-складскія зоны Мінска (1974), аўтар афармлення інтэр’ераў і вітрын крам «Аметыст», «Беларускія шарсцяныя тканіны» па Ленінскім праспекце, «Тавары для жанчын» па вул. Карастаянавай (1979—1982) у Мінску, афармленне дзён «Беларуская кухня» на ВДНГ СССР у Маскве да 60-годдзя СССР (1982).

Зноскі

Літаратура правіць