Вадзім Уладзіміравіч Пігас

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Вадзім Пігас)

Вадзім Пігас (нар. 8 жніўня 2001, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца мінскага «Дынама».

Футбол
Вадзім Пігас
Поўнае імя Вадзім Уладзіміравіч Пігас
Нарадзіўся 8 жніўня 2001(2001-08-08)[1] (22 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 183 см
Вага 78 кг[1]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дынама (Мінск)
Нумар 2
Клубная кар’ера[* 1]
2019—2020 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2021—2023 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 72 (4)
2024— Беларусь Дынама (Мінск)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 16 студзеня 2024.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец барысаўскага БАТЭ, у 2019—2020 гадах выступаў за дубль клуба, дзе быў адным з асноўных ігракоў. У пачатку 2021 года стаў трэніравацца з «Іслаччу» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[2]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 3 красавіка 2021 года ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (0:4), калі выйшаў на замену ў другім тайме. З восені 2021 года замацаваўся ў асноўным складзе каманды на пазіцыі правага абаронцы.

У студзені 2024 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[3] і хутка стаў іграком мінскага «Дынама»[4].

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2019 дубль БАТЭ   26 0
2020 дубль БАТЭ   29 3
2021 Д1 Іслач   18 0
2022 Д1 Іслач   28 1
2023 Д1 Іслач   26 3

Крыніцы правіць

  1. а б в https://fcisloch.by/player.asp?id=Vadim-Pigas-539&season=2023MEN
  2. Четыре игрока БАТЭ перешли в "Ислочь" (руск.). football.by (11 лютага 2021). Праверана 16 студзеня 2024.
  3. Вадим Пигас покинул "Ислочь" (руск.). football.by (15 студзеня 2024). Праверана 16 студзеня 2024.
  4. Вадим Пигас — новобранец минского "Динамо" (руск.). football.by (16 студзеня 2024). Праверана 16 студзеня 2024.