Вадзім Уладзіміравіч Дзеружынскі
Вадзім Уладзіміравіч Дзеружы́нскі (нар. 1965, Растоў-на-Доне; Псеўданімы: Вадим Ростов, Артём Деникин) — беларускі журналіст і публіцыст.
Вадзім Уладзіміравіч Дзеружынскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1965[1][2] |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | публіцыст, журналіст, рэдактар |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Біяграфія правіць
З 1977 года жыве ў Мінску. Служыў у ракетных войсках стратэгічнага прызначэння (РВСП). Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў. Працаваў перакладчыкам у Балгарыі, пяць гадоў быў радцам Аналітычнага кіравання Выканаўчага Сакратарыяту СНД у Мінску.
З 1998 года — галоўны рэдактар і сувыдавец «Аналитической газеты „Секретные исследования“». Аўтар кніг на тэмы непазнанага і альтэрнатыўнай гісторыі — «Энциклопедия аномальных явлений» (2008), «Теория заговора» (2009), «Тайны беларуской истории» (2009) і іншых. Сайт «Заходняя Русь» лічыць яго псеўдагісторыкам[3].
Суд Цэнтральнага раёна Мінска 9 студзеня 2023 года прызнаў «экстрэмісцкім матэрыялам» яго кнігу «Забытая Беларусь».
Творчасць правіць
Тэматыка гісторыка-літаратурнай творчасці: «гістарычна-рамантычныя міфы» пра беларусаў і Беларусь, гістарычна-ментальныя канцэпцыі як падмурак нацыі.
Зноскі
- ↑ Vadim Vladimirovič Deružinskij // MAK
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.
- ↑ Е.К.. «Сборник статей по истории Беларуси» ― феерия невежества и мифотворчества . Западная Русь (19 лютага 2013).
Літаратура правіць
- ДЗЕРУЖЫНСКІ Вадзім Уладзіміравіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.
- Деружинский, В. В. Тайны беларуской истории / Деружинский Вадим. — Минск: ФУАинформ, 2009. — 560 с.: илл. — (Неизвестная история).
Спасылкі правіць
Вадзім Уладзіміравіч Дзеружынскі ў Вікіцытатніку |