Ваенна-паветраныя сілы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга

Ваенна-паветраныя сілы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга (фр.: Force Aérienne Congolaise) — адзін з відаў Узброеных Сіл Дэмакратычнай Рэспублікі Конга.

Ваенна-паветраныя сілы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга
Гады існавання з 1971 года
Краіна Дэмакратычная Рэспубліка Конга Дэмакратычная Рэспубліка Конга
Уваходзіць у Узброеныя сілы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга
Тып ваенна-паветраныя сілы
Колькасць 4 000 чалавек

Афіцыйная назва з 1971 па 1997 год — Ваенна-паветраныя сілы Заіра (фр.: Force Aérienne Zairoise).

Баявы склад правіць

ВПС УС ДРК падзелены на дзве авіяцыйныя групы — 1-ю (штаб у Кіншасе) і 2-ю (штаб у Каміне). У гэтых авіягрупах — 9 эскадрылляў[1].

 
Мі-24 ВПС ДР Конга.

Тэхніка і ўзбраенне правіць

Тып Вытворчасць Прызначэнне Колькасць Каментарыі
Баявыя самалёты
МіГ-23   СССР знішчальнік 2[2]
Су-25   Расія штурмавік 4
L-39 Albatros   Чэхаславакія вучэбна-баявы самалёт 4[3] Закуплена ў Беларусі.
Су-27   СССР знішчальнік 1[3] Закуплена ў Беларусі.
транспартныя самалёты
Boeing 727   ЗША адміністрацыйны самалёт 3
Boeing 737   ЗША адміністрацыйны самалёт 1
Ан-12   СССР транспартны самалёт 3
Ан-26   СССР транспартны самалёт 3
Ан-72   СССР транспартны самалёт 1
Іл-76   СССР транспартны самалёт 1
Верталёты
Мі-2   СССР шматмэтавы верталёт 2[2]
Мі-8   Расія шматмэтавы верталёт 4[2]
Мі-24   Расія баявы верталёт 8[2]
Мі-26   Расія шматмэтавы верталёт 1[2]
Bell 206   ЗША шматмэтавы верталёт 2
SA.316   Францыя верталёт агульнага прызначэння 2[2]
SA 330 Puma   Францыя транспартны верталёт 10

Здарэнні правіць

  • У снежні 2006 года пацярпеў крушэнне кангалезскі Су-25, пілот якога, найміт з Беларусі А. П. Ліхоткін, загінуў[4].
  • У чэрвені 2007 года ўпаў іншы Су-25, на якім загінуў украінскі найміт А. А. Маргатаў[4].
  • 27 лютага 2017 года ў раёне Рутшуру баевікі-тутсі збілі два верталёты Мі-24. У складзе экіпажа знаходзіліся двое грузінскіх наймітаў і ваенныя спецыялісты з Беларусі. Усе яны выжылі, але атрымалі траўмы.

Зноскі