Ваенныя злачынствы ў час вайны ў Судане (2023)

У ходзе ўзброенага супрацьстаяння паміж Узброенымі сіламі Судана (УСС) і ваенізаванай арганізацыяй «Сілы аператыўнай падтрымкі» (САП), якое пачалося 15 красавіка 2023 года, зафіксаваны розныя парушэнні правоў чалавека і ваенныя злачынствы.

Медыйныя арганізацыі абвінавацілі як УСС, так і САП у пагрозах, нападах і нават забойствах некалькіх журналістаў падчас канфлікту. Суданскі сіндыкат журналістаў толькі за другую палову мая задакументаваў больш за 40 такіх выпадкаў[1].

Абодва бакі заўважаны ў нападах на медыцынскія ўстановы і медперсанал, пра што сведчыць BBC News Arabic. Па шпіталях неаднаразова наносіліся паветраныя і артылерыйскія ўдары[2]. Гэтыя напады сур’ёзна паўплывалі на стан сістэмы аховы здароўя краіны[3], паставіўшы пад пагрозу дзейнасць бальніц[4]. Было задакументавана больш за 46 пацверджаных нападаў на медыцынскіх работнікаў і ўстановы. 19 верасня СААЗ заявіла, што ад 70 да 80% бальніц у краіне, пацярпелых ад канфлікту, не працуюць[5][6]. Арганізацыя асудзіла атакі на медустановы як відавочнае парушэнне міжнароднага гуманітарнага права[2].

У Дарфуры, краі на захадзе Судана, зафіксаваны шматлікія выпадкі масавых забойстваў. Урад Вялікабрытаніі[7], відавочцы і назіральнікі ахарактарызавалі гвалт у рэгіёне як этнічную чыстку ці нават генацыд. Галоўнымі ахвярамі забойстваў сталі неарабскія народы, напрыклад масаліты[8][9]. Са жніўня нарастае колькасць доказаў таго, што Сілы аператыўнай падтрымкі праводзяць у Дарфуры этнічную чыстку. Вярхоўны камісар ААН Філіпа Грандзі выпусціў папярэджанне аб патэнцыйным перарастанні гвалту ў поўнамаштабны генацыд[10].

Падчас канфлікту вялікая колькасць жанчын сталі ахвярамі згвалтавання. Некаторыя трапілі ў сексуальнае рабства[11]. Ахвярамі сталі як суданкі, так і замежніцы[12]. Асабліва часта пад сексуальны гвалт траплялі масаліткі і іншыя неарабкі[13]. Сярод асноўных злачынцаў названы арабскія апалчэнцы, саюзныя САП. Эксперты ААН сцвярджалі, што згвалтаванне выкарыстоўваецца як «інструмент пакарання»[14]. Арганізацыя выказала глыбокую заклапочанасць у сувязі з шырока распаўсюджаным сексуальным гвалтам падчас канфлікту[15]. У ліпені офіс ААН па правах чалавека ў Судане раскрыў інфармацыю аб 21 выпадку сексуальнага гвалту з удзелам як мінімум 57 жанчын і дзяўчат[16]. Улады краіны паведамілі па меншай меры аб 88 выпадках, у большасці з якіх вінавацяць байцоў генерала САП Дагала[17]. І ААН, і суданскія праваабарончыя арганізацыі заяўлялі, што гэтыя лічбы ўяўляюць сабой толькі невялікую частку рэальнага маштабу правапарушэнняў[16].

Паведамлялася, што САП і арабскія апалчэнцы таксама здзяйснялі рабаванні[18]. На працягу красавіка паўстанцы разрабавалі некаторыя жылыя раёны ў Хартуме[19]. Мірныя жыхары краіны выказалі заклапочанасць з нагоды масавых крадзяжоў і рабаванняў[20][21]. Сітуацыя дапаўнялася поўнай адсутнасцю прысутнасці паліцыі і праваахоўных органаў[22][23].

Суданская пракуратура зафіксавала больш за 500 выпадкаў знікнення людзей без вестак па ўсёй краіне з пачатку баёў[24]. Як заўлялася, войскі Дагала і іх саюзнікі наўмысна забівалі асобных юрыстаў, назіральнікаў за правамі чалавека, лекараў, правадыроў неарабскіх плямёнаў[25][26], чыноўнікаў[27], копскіх святароў[28].

Паступала шмат паведамленняў аб вярбоўцы дзяцей ва ўзброеныя групы[29]. Назіральнікі абвінавацілі войскі Дагала ў наборы ў свае атрады непаўналетнік ва ўзросце 14 гадоў. Некаторых з дзяцей-салдат бачылі на перадавой у Хартуме[30].

Крыніцы

правіць
  1. "Violations against journalists in Sudan war". Radio Dabanga. 6 June 2023. Праверана 19 July 2023. {{cite news}}: |archive-date= патрабуе |archive-url= (даведка); Вонкавая спасылка ў |archivedate= (даведка); Праверце значэнне даты ў: |archivedate= (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка)
  2. а б Sudan hospital strikes potential war crimes, BBC told (англ.). BBC News (26 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2023. Праверана 30 верасня 2023.
  3. Attacks on Health Care in Sudan, 26July - 08 August 2023 - Sudan | ReliefWeb (англ.). reliefweb.int (17 жніўня 2023). Архівавана з першакрыніцы 19 лістапада 2023. Праверана 15 лістапада 2023.
  4. "Sudan: Attacks on health workers jeopardise remaining hospitals operating in Khartoum". The Guardian [брытанская англійская]. 2023-07-21. Праверана 2023-11-15. {{cite news}}: |archive-date= патрабуе |archive-url= (даведка); Вонкавая спасылка ў |archivedate= (даведка); Праверце значэнне даты ў: |archivedate= (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка)
  5. Women and girls hit hard by attacks on health in Sudan, UN agencies warn (англ.). www.who.int. Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2023. Праверана 15 лістапада 2023.
  6. UN raises alarm over child deaths in Sudan as health crisis deepens (англ.). Reuters (19 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2023. Праверана 19 верасня 2023.
  7. Atrocities in Sudan: Minister for Africa's statement, 22 August 2023 (англ.). GOV.UK. Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2023. Праверана 19 лістапада 2023.
  8. "New killings reported in Darfur on second day of Sudan ceasefire". CNN(англ.). 2023-06-19. Архівавана з арыгінала 2023-06-29. Праверана 2023-06-22.
  9. Sudan Violence Rages as Paramilitaries Deny Darfur War Crimes. www.voanews.com. Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2023. Праверана 30 верасня 2023.
  10. Ewing. UN sounds alarm on Darfur, warns world not to repeat history (англ.). POLITICO (11 лістапада 2023). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2023. Праверана 14 лістапада 2023.
  11. Sudan: War crimes rampant as civilians killed in both deliberate and indiscriminate attacks - New Report. Amnesty. Праверана 21 лістапада 2023.
  12. Abdelmoniem. 'Don't let the other soldiers watch': Rape as a weapon of war in Sudan (англ.). www.aljazeera.com. Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2023. Праверана 30 верасня 2023.
  13. Darfur: Rapid Support Forces, Allied Militias Rape Dozens [EN/AR - Sudan | ReliefWeb] (англ.). reliefweb.int (17 жніўня 2023). Архівавана з першакрыніцы 19 лістапада 2023. Праверана 30 верасня 2023.
  14. Rape by Sudan's RSF militia used to 'punish and terrorise' warn rights experts | UN News (англ.). news.un.org (17 жніўня 2023). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2023. Праверана 30 верасня 2023.
  15. UN experts alarmed by reported widespread use of rape and sexual violence against women and girls by RSF in Sudan. OHCHR (17 жніўня 2023). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2023. Праверана 30 верасня 2023.
  16. а б Gang-raped and racially abused in Sudan (англ.). BBC News (30 ліпеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2023. Праверана 30 верасня 2023.
  17. "Fighting reignites between Sudan army, RSF in Khartoum". Al Jazeera. 3 July 2023. Архівавана з арыгінала 2 July 2023. Праверана 3 July 2023.
  18. "RSF accused of killings, robberies and sexual violence". Radio Dabanga. 25 July 2023. Праверана 25 July 2023. {{cite news}}: |archive-date= патрабуе |archive-url= (даведка); Вонкавая спасылка ў |archivedate= (даведка); Праверце значэнне даты ў: |archivedate= (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка)
  19. "Sudan conflict: No water, no light as fighting rages on". BBC News. Праверана 2023-04-18. {{cite news}}: |archive-date= патрабуе |archive-url= (даведка); Вонкавая спасылка ў |archivedate= (даведка); Праверце значэнне даты ў: |archivedate= (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка)
  20. Nashed. In Sudan's South Darfur, armed men pillage, loot under cover of fighting (англ.). www.aljazeera.com. Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2023. Праверана 30 верасня 2023.
  21. Shelling, Looting in Sudan's Capital as Military Factions Battle for 8th Week. www.voanews.com. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2023. Праверана 30 верасня 2023.
  22. "Sudan capital rocked by air strikes, looting". Reuters. 2023-05-10. Праверана 2023-09-30. {{cite news}}: |archive-date= патрабуе |archive-url= (даведка); Вонкавая спасылка ў |archivedate= (даведка); Праверце значэнне даты ў: |archivedate= (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка)
  23. Shoes to TVs - looting spree ravages war-hit Sudan (англ.). BBC News (13 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2023. Праверана 30 верасня 2023.
  24. "RSF accused of over 500 cases of enforced disappearance in Sudan". Sudan Tribune(англ.). 3 August 2023. Архівавана з арыгінала 12 жніўня 2023. Праверана 4 August 2023.
  25. Nashed, Mat. RSF atrocities pile up in Darfur after 100 days of Sudan fighting (англ.). www.aljazeera.com. Архівавана з першакрыніцы 11 October 2023. Праверана 29 ліпеня 2023.
  26. "RSF and Kababish clash in North Kordofan". Radio Dabanga. 24 July 2023. Архівавана з арыгінала 6 October 2023. Праверана 25 July 2023.
  27. "Sudan's warring sides trade blame over church attack". BBC [англійская]. Архівавана з арыгінала 16 May 2023. Праверана 16 May 2023.
  28. War crimes and civilian suffering in Sudan (англ.). Amnesty International (2 жніўня 2023). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2023. Праверана 30 верасня 2023.
  29. Sudan: Children dying amid healthcare system collapse | UN News (англ.). news.un.org (19 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2023. Праверана 19 лістапада 2023.
  30. "Child soldiers reported in Sudan battles". Radio Dabanga(англ.). 22 August 2023. Архівавана з арыгінала 23 August 2023. Праверана 23 August 2023.

Спасылкі

правіць