Вазапісец Брыга
Брыг — умоўнае найменне старажытнагрэчаскага мастака, аўтара роспісаў чырвонафігурных ваз перыяду ранняй класікі.
Вазапісец Брыга | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | вазапісец чырвонафігурнага стылю, атычны вазапісец |
Дата нараджэння | VI стагоддзе да н.э. |
Дата смерці | V стагоддзе да н.э. |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
![]() |

Праблема імя
правіцьІмя «Брыг», якое захавалася на 13 вазах, хутчэй варта адносіць да ганчара, чым да вазапісца. У сувязі з гэтым мастака часта называюць не Брыг, а «майстар Брыга» ці «вазапісец Брыга» (гэта значыць той вазапісец, які распісваў посуд ганчара Брыга). Не выключана, што вазапісец і ганчар былі адной асобай.
Творчасць
правіцьБрыг працаваў у Афінах у пачатку 5 ст. да н. э. Лічыцца адным з найбольш значных вазапісцаў свайго часу разам з Анесімам, Дурысам і Макранам. Яму прыпісываюць больш 200 пасудзін, у тым ліку некаторыя белафонныя вазы.
Стылістычна працы Брыга ўпісваюцца ў традыцыю ранніх твораў Анесіма. Больш таго, мяркуецца, што Брыг быў вучнем апошняга. Лічыцца, што Брыг быў архаічным мастаком, які дасягнуў найвысокага майстэрства ў перадачы чалавечага цела. З’яўляецца таксама адным з першых, нешматлікіх жывапісцаў, якім удалося намаляваць дзіця, якое сапраўды выглядае як дзіця, а не як маленькі дарослы. Многія чалавечыя фігуры выразна адлюстроўваюць уздзеянне ўзросту.
На вазах Брыга паказаны розныя сцэны, як з жыцця, гэтак і з міфаў. Стыль Брыга вылучаецца адлюстраваннем плоскіх галоў, доўгіх насоў і вузкіх вачэй з дастаткова высокімі бровамі. Адметна яго манера малявання чалавечага рта: майстар паказвае іх у час спеву, свісту, ігры на флейце ці са сціснутымі губамі з высокай ступенню анатамічнай дакладнасці. Таксама з’яўляюцца тыповымі шчаціністыя бароды, шчаціністыя валасы старых і першыя прыкметы аблысення.
Міфалагічныя сцэны, намаляваныя Брыгам, часта арыгінальныя. Напрыклад, перадача цела Гектара, узяцце Троі і іншыя эпізоды Траянскай вайны. Тыповымі з’яўляюцца сцэнкі з Дыянісам і сатырамі. На многих вазах майстар Брыга падпісаў імёны персанажаў, а часам нават іх выказванні.
Выкарыстанне некалькіх слаёў разведзенага лака набліжае тэхніку Брыга да штрыхоўкі. Майстра Брыга звязваюць з шырокім колам мастакоў, якія зведалі на сабе яго ўплыў альбо працавалі ў яго майстэрні.
Зноскі
Спасылкі
правіць- The Brygos Painter (англ.)