Места (Брэст)

(Пасля перасылкі з Вакольны горад (Брэст))

Места — цэнтральная частка, вакольны горад гістарычнага Берасця (цяпер Брэст). Мела авальную ў плане канфігурацыю і складалася з цэнтральнай часткі, умацаванай абарончай сцяной, і перыферыйнай, умацаванай валам. Асновай планіроўкі цэнтральнай часткі горада была паўавальная рынкавая плошча, якая злучалася мостам цераз Мухавец з замкам. На плошчы размяшчаліся ратуша з крамамі, друкарня, саляны склад, васкабойня, 23 двары гараджан. Планіровачны каркас горада стварала сістэма радыяльных вуліц, якія пачыналіся ад плошчы і перасякаліся паўкальцовымі вуліцамі[1]

Агульны план бернардзінскіх кляштароў у Брэсце (1830)
Руіны Свята-Мікалаеўскай царквы ў 1840 годзе

Ва ўмацаванай частцы Места праходзілі 3 вуліцы, з якіх дзве (Кавальская і Пескаўская, злучаліся з Віленскім і Кракаўскім трактамі) з’яўляліся магістральнымі. На вуліцах месціліся 170 мяшчанскіх сядзіб, двор праваслаўнага епіскапа з мураванай Мікалаеўскай царквой, фарны касцёл з плябаніяй, багадзельня (шпіталь), іншыя будынкі[1].

Перыферыйная частка Места мела 20 невялікіх вуліц, на якіх знаходзіліся 401 мяшчанская сядзіба, тры касцёлы (адзін з кляштарам, другі з багадзельняй, трэці — прыходскі варварынскі), Уваскрэсенская і Варварынская цэрквы[1].

У 1830-1840-я гады Места было знішчана пры будаўніцтве Брэсцкай крэпасці, а горад быў перанесены на дзве з паловай вярсты на ўсход[2].

Выгляд цэнтра Берасця з бастыённымі ўмацаваннямі ў XVII ст. (фрагмент гравюры Э. Дальберга) Умоўныя пазначэнні: A. Castellum — Замак; B. Templum Iesuilarum — Касцёл езуітаў; C. Templum Parochiale — Фарны касцёл; D. Templ. Graco-rum — Грэка-каталіцкая царква; E. Templ. Dominicanorum — Дамініканскі касцёл; F. Coenob. Bernhardinorum — Кляштар бернардзінцаў; G. Synagogux Iudcorum — Сінагога.
Выгляд цэнтра Берасця з бастыённымі ўмацаваннямі ў XVII ст. (фрагмент гравюры Э. Дальберга)
Умоўныя пазначэнні: A. CastellumЗамак; B. Templum IesuilarumКасцёл езуітаў; C. Templum ParochialeФарны касцёл; D. Templ. Graco-rumГрэка-каталіцкая царква; E. Templ. DominicanorumДамініканскі касцёл; F. Coenob. BernhardinorumКляштар бернардзінцаў; G. Synagogux IudcorumСінагога.


Зноскі

  1. а б в Брэст // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
  2. Гісторыя Брэста

Літаратура правіць