Валерый Аляксеевіч Чалы

Валерый Аляксеевіч Чалы (1970, Вінніца) — украінскі дыпламат. Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Украіны (2014—2015). Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў ЗША (з 2015).

Валерый Аляксеевіч Чалы
укр.: Валерій Олексійович Чалий
Сцяг Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў ЗША Сцяг
з 10.7.2015
Нараджэнне 1 ліпеня 1970(1970-07-01) (53 гады)
Вінніца
Адукацыя
Дзейнасць палітолаг, дыпламат, палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адукацыя правіць

Праца правіць

У 1995 годзе — старэйшы кансультант групы памочнікаў і рэферэнтаў Прэзідэнт Украіны.

З 1995—1997 — дырэктар міжнародных прававых праграм Цэнтра Разумкова.

З 1997—1999 — памочнік намесніка Сакратара Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны.

З снежня 1999 года — дырэктар міжнародных праграм Цэнтра Разумкова.

З мая 2000 года — пазаштатны кансультант Камітэта па замежных справах Вярхоўнай Рады Украіны.

З студзеня 2002 года — член Навуковага савета МЗС Украіны.

З снежня 2002 года — член Навукова-экспертнага савета пры Камітэце Вярхоўнай Рады Украіны па пытаннях еўрапейскай інтэграцыі.

З лістапада 2006 года — намеснік генеральнага дырэктара Цэнтра Разумкова, дырэктар міжнародных праграм.

З лістапада 2009 года — намеснік Міністра замежных спраў Украіны.

З мая 2010 года — намеснік генеральнага дырэктара Цэнтра Разумкова

23 жніўня 2014[1] года прысвоены дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла.

З 19 чэрвеня 2014[2] па 10 ліпеня 2015[3] — намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Украіны.

З 10 ліпеня 2015 года[4] года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў ЗША.

Дыпламатычны ранг правіць

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны (2014).

Зноскі

Спасылкі правіць